Не трэба бегчы ад шчасця
23.03.2013
—
Новости Культуры
|
Сёння зноўку звернемся да творчасці Міхаіла Лермантава. Яго верш «Ветразь» (памятаеце са школы: «Белеет парус одинокий...»?) прапануем прачытаць у перакладзе на беларускую мову Васіля Сахарчука: Бялее ветразь адзінокі У марскім блакітным тумане. Чым яго вабіць край далёкі? Што ў роднай кінуў старане? Вятрыска свішча, гладзь гуляе, І мачта гнецца і рыпіць. О не — ён шчасця не шукае І не ад шчасця прэч бяжыць. Вада пад ім святлей, чым просінь, І промні сонца над вадой, А ён, бунтоўны, буры просіць, Нібыта ў бурах ёсць спакой. Цяпер ад высокай паэзіі пяройдзем да звыклых перакладаў: развлечение — забава уздечка — аброць кстати — дарэчы бездна, пучина — бездань зоб — валляк багрянец — барва чаща — гушчар предрассудки — забабоны ладонь — далонь бродяга — валачай дьявол — д’ябал июль — ліпень подготовка — падрыхтоўка отдых — адпачынак. На сёння досыць. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уздечка по-белорусски звучит как аброць, а бродяга — валачай
|
|