Гуканне вясны прайшло ў Вязынцы (+ шмат фота)
25.03.2013
—
Новости Культуры
|
Радзіма Янкі Купалы ў суботу, 23 сакавіка, у марозны дзень сустракала прыхільнікаў традыцыйных спеваў веснавых карагодаў, гульняў і танцаў, вырабаў народных майстроў. Арганізатарамі свята сталі Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Некалькі соцень чалавек удзельнічалі ў абрадзе гукання вясны. Нягледзячы на мароз і снег па пояс, шмат семьяў прыйшлі разам з маленькімі дзеткамі. І ўсе ўдзельнічалі ў карагодах, танцах, гойсалі на арэлях, набывалі вырабы народных майстроў, частаваліся блінамі і гарбатай, наогул, весела адпачывалі. Большасць маладых людзей была апранута ў адзенне з традыцыйнымі беларускімі вышываннямі. А вось некаторыя выказванні пра гуканне вясны (з запісаў Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства). Уладзіслава Пастарнак, в.Укропенка Смаргонскага раёна: "Тады маладзёж брала кола ад калёс, каторыя ўжэ ні патрэбныя, даўней жа былі драўляныя колы, ішда на гару і пускалі калёсы з гары і клікалі вясну: "Ой вясна, прыйдзі, вясна, гу!"На Саракі пускалі калёсы з высокай гары, каб так прэнька вясна кацілася, каб хутчэй прыйшла. Пускалі дзяўчаты і хлопцы і глядзелі, чыё калясо далей паляціць. Пяклі булачкі і бралі з сабой, такм елі і птушачкам кідалі..." Тэкст і фота: Андрэй ВЫШЫНСКІ. Гуканне вясны ў Вязынцы год таму. Параўнайце надвор'е: (Фота 26.03.2012. 26.03.2012. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радзіма Янкі Купалы ў суботу, 23 сакавіка, у марозны дзень сустракала прыхільнікаў традыцыйных спеваў веснавых карагодаў, гульняў і танцаў, вырабаў народных... |
|