Не ўступалi эстрадным спевакам.... 21.by

Не ўступалi эстрадным спевакам...

17.04.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канцэртам лаўрэатаў у сталічным Палацы спорту завяршыўся 16-ы музычны фестываль армейскай ваенна-патрыятычнай песні «Зорка»

У адборачных турах мерапрыемства прынялі ўдзел звыш тысячы чалавек. Спаборнічалі ў майстэрстве спеваў як самі ваеннаслужачыя, так і члены іх сямей. Тое, што многія вайскоўцы валодаюць унікальнымі музычнымі здольнасцямі, пацвердзілі вядомыя беларускія выканаўцы эстраднай песні, якія добра вядомы тэлегледачам. Цікава, што фіналісты конкурсу амаль ні ў чым не ўступалі эстрадным зоркам.

Напрыклад, яфрэйтар Ірына Салевіч з горада Слоніма ўжо каля двух з паловай гадоў служыць старшым радыётэлефаністам мотастралковай роты асобнага танкавага батальёна вайсковай часці 33933. Спявае, як кажа яна сама, з нараджэння. «Любоў. Радасць. Беларусь» — менавіта гэта песня дапамагла Ірыне выйсці ў фінал знакамітага рэспубліканскага конкурсу.

— Песня і ў працы, і ў выхаванні 9-гадовага сына дапамагае, — падкрэсліла Ірына Салевіч. — Калі на сэрцы становіцца балюча — спяваю больш сумныя песні. Калі прыходзіць радасць — з песняй весялюся.

Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства абароны Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія для лепшых армейскіх спевакоў вызначылі чатыры намінацыі. Гэта «Вакальныя групы і ансамблі», «Выканаўцы ваенна-патрыятычнай песні», «Аўтары-выканаўцы» і «Выканаўцы армейскай песні». Усім пераможцам дасталіся ўзнагароды, дыпломы і любоў гледачоў.

Уразілі хлопцы з вакальнага трыа «Капеж» 115-га зенітнага ракетнага палка Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны. Радавыя Раман Бондар, Андрэй Церанцюк і інжынер Віталь Сарока ў барацьбе за першую прэмію не ўступілі нікому. Бо вядома ж, хлопцы спяваюць ужо больш за 13 гадоў кожны. Раман — добры гітарыст, закончыў музычны каледж, Андрэй на працягу 16 гадоў спяваў у хоры, прафесійны спявак і Віталь.

Яны разам з іншымі калегамі і заваявалі галоўны трафей фестывалю. Журы прысудзіла пераходны прыз Міністэрства абароны Беларусі камандаванню Ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны.

Ёсць на каго раўняцца! Сувораўцы і іншыя, у тым ліку і самыя маленькія спевакі, як, напрыклад, сямігадовая мінчанка — фіналістка заключнага этапу Валерыя Крыштаповіч, яшчэ не аднойчы напомняць пра сябе...

На здымку: уладальнiца гран-пры музычнага фестывалю армейскай ваенна-патрыятычнай песні «Зорка» яфрэйтар Ірына САЛЕВІЧ.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршыўся фестываль ваенна-патрыятычнай песні «Зорка»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика