Упершыню ў Астраўцы пройдзе “Міні-міс”
26.04.2013
—
Новости Культуры
|
Ужо адабралі 17 удзельніц ад 6 да 10 гадоў з Астраўца і раёна. У малодшай групе, дзе дзяўчынкі да 8 гадоў, будуць выступаць 11 прыгажунь. А ў старэйшай, дзе ўдзельніцам ад 8 да 10 гадоў, выступяць шасцёра. Цяпер з дзяўчынкамі займаюцца вакалісты і танцоры. І ўжо 19 мая ў кінаканцэртнай зале “Астравец” адбудзецца фінал конкурсу. Удзельніцам трэба прыдумаць візітку, падрыхтавацца да творчага конкурсу і двух дэфіле. Першае называецца “Я ў таты модніца”, дзе трэба будзе прадэманстраваць густ у паўсядзённым адзенні. А другое – “На балу ў Папялушкі”, дзе ўжо спатрэбіцца вечаровая сукенка. Летась у Астраўцы выбіралі “Міс Астраўчанку”. Там удзельніцы былі больш старэйшыя і перамагла 19-гадовая студэнтка БДЭУ Пра гэта расказала дырэктар раённага дома культуры Ірына Расамацкая. Настасся РОЎДА. Фота img-fotki.yandex.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо адабралі 17 удзельніц ад 6 да 10 гадоў з Астраўца і раёна. |
|