У Вілейцы стварылі “Звычайны цуд”. 21.by

У Вілейцы стварылі “Звычайны цуд”

29.04.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На мінулым тыдні ў Палацы культуры адбылася прэм'ера Вілейскага народнага тэатра – спектакль з элементамі мюзікла “Звычайны цуд” па п’есе Яўгена Шварца.

Пра тое, як ішла падрыхтоўка, якія водгукі выклікаў спектакль, пагутарылі з рэжысёрам тэатра Вадзімам Шырочыным.

– Чаму вырашылі ставіць менавіта п’есу “Звычайны цуд” – добра вядомую па фільму Марка Захарава?

Справа ў тым, што хоць творы і пастаўлены па адной і той жа  п’есе, але зусім розныя. Яшчэ наша пастаноўка адметная тым, што ўсе песні напісаныя ў родных сценах, вы іх больш нідзе не пачуеце. Музыку напісаў вілейскі музыкант і аранжыроўшчык Юры Касцюкевіч, тэксты – мае. Вось нядаўна сталічны тэатр музкамедыі паставіў “Звычайны цуд”, то там усе песні ўзятыя з фільма Марка Захарава.

– А не баіцеся, што спектакль будуць параўновываць з фільмам, а вілейскіх акцёраў  –  з Аляксандрам Абдулавым, Алегам Янкоўскім, Яўгенам Леонавым…

– Вядома, боязь ёсць. Але з вілейчан ніхто не стараўся капіраваць акцёраў з цудоўнага фільма Марка Захарава. І ім гэта ўдалося, яны былі самабытныя.

– Дарэчы, вы прасілі, каб акцёры пераглядзелі фільм ці наадварот, каб не глядзелі?

– Мне б не хацелася, каб яны глядзелі яго, бо тады нават міжволі нешта капіруеш. Але ж, вядома, гэты фільм бачылі многія – мала знойдзецца людзей, якія з ім былі б незнаёмыя.

– Ці доўга рыхтавалі спектакль?

– На яго пайшло больш за два гады. Такіх спектакляў у нас яшчэ не было: і па даўжыні, а па колькасці занятых акцёраў (чатырнаццаць чалавек, не лічачы масоўку). Пастаянна працавалі, чым бліжэй да прэм’еры, то працу фарсіравалі. Апошнімі днямі да 10-11 гадзін вечара затрымліваліся. Але гэтыя намаганні сябе апраўдалі.

Якія водгукі паступілі пасля прэм’еры?

– Добрыя: мяркую, спектакль спадабаўся. Гледачы віншавалі, дарылі кветкі. Спектакль па працягласці доўгі – дзве гадзіны сорак хвілін – але казалі, што прайшоў на адным дыханні.

– Хто ж выконваў галоўныя ролі?

– Дырэктар Асіпавіцкай школы-сада Аляксандр Пуцейка, супрацоўнікі Палаца культуры Марына Заяц і Алена Саўрук, супрацоўнік метадычнага цэнтра адзела культуры Андрэй Баўтрукевіч, дырэктар краязнаўчага музея Сяргей Ганчар, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык, выкладчыкі гімназіі №2 Ірына Новік і Уладзімір Версан і іншыя. Адзначу цудоўную харэаграфію. Паставіла танцы харэограф Палаца культуры Людміла Крывашэя, яна і адну з роляй выканала. Хачу падзякаваць усіх акцёраў. Яны прыходзілі на рэпетыцыі пасля сваёй асноўнай работы, аддавалі свой вольны час працы над п’есай.

– Прэм’ера адбылася, які далейшы лёс спектакля?

– Будзем дэманстраваць яго і нас, можа, удасца і ў Маладзечне яго паказаць. Вядома, будзем і на рэпетыцыях зноўку спектакль “праганяць”, каб у любы момант быць гатовыя выйсці на сцэну.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота musicaltheatre.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні ў Палацы культуры адбылася прэм'ера Вілейскага народнага тэатра – спектакль з элементамі мюзікла “Звычайны цуд” па п’есе Яўгена Шварца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика