Мядзельскія “Агеньчыкі” ізноў сталі лаўрэатамі творчага конкурсу. 21.by

Мядзельскія “Агеньчыкі” ізноў сталі лаўрэатамі творчага конкурсу

29.04.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З узнагародамі – квартэт “Агеньчыкі” (Мікіта Сямітка, Аляксандр Нікіценка, Фрыда Савіцкая і Каця Ардынец)

Насычанымі выдаліся апошнія дні для выхаванцаў Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў. “РГ” паведамляла пра іх поспех на міжнародным форуме-конкурсе дзіцяча-юнацкай творчасці “Star show”.

Адразу ж пасля гэтага мядзяльчане вызначыліся на пятым міжнародным творчым конкурсе “Кубак Еўропы”: вакальны ансамбль дзіцячай школы мастацтваў “Агеньчыкі” стаў лаўрэатам трэцяй ступені.

Конкурс праходзіў у Мінску з 22 па 25 красавіка. Ён праводзіцца міжнародным дабрачынным фондам “Наша будучыня” (Расія) пры падтрымцы Міністэрстваў культуры РФ і РБ.

–  Конкурс прэстыжны: працуе прадстаўнічае журы з розных краін, вядзецца строгі адбор, – расказвае дырэктар Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Касарэўская. – Нават тое, нашы квартэт здолеў прайсці адбор на конкурс, – гэта ўжо вялікае дасягненне. А яны ж сталі лаўрэатамі.

Таксама мядзельскія дзеці атрымалі спецыяльны прыз журы: запрашэнне на Усерасійскі конкурс “Садружнасць”, які пройдзе ў Сочы ў ліпені.

Спяваюць у квартэце “Агеньчыкі” Мікіта Сямітка, Аляксандр Нікіценка,Фрыда Савіцкая і Каця Ардынец. Кіраўнік вакальнага ансамбля – Кацярына Цурганава.

Алесь ВЫСОЦКІ.

ФотаКацярыны Цурганавай.

Чытайце на гэту тэму таксама:

25.04.2013 Мядзяльчане вызначыліся на “Star show”

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насычанымі выдаліся апошнія дні для выхаванцаў Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў. “РГ” паведамляла пра іх поспех на міжнародным форуме-конкурсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика