Вілейскія дзеці перамаглі ў конкурсе па выцінанцы
03.05.2013
—
Новости Культуры
|
Падчас конкурсу З бліскучай перамогай вярнулася каманда Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці "Чароўныя ўзоры". Яна праходзіла ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 27 красавіка.Выстава-конкурс уключала ў сябе выставу творчых прац і адкрыты конкурс юных майстроў па выцінанцы. Конкурс складаўся з трох заданняў: “Давайце пазнаёмімся” (прадстаўленне каманды ў творчай форме), “Папяровае святло” (выстава-прэзентацыя творчых работ удзельнікаў каманды конкурсу), “Творчая майстэрня” (выкананне юнымі майстрамі на працягу двух гадзін конкурснага задання на тэму "Вялікдзень"). Пры выкананні задання забаранялася выкарыстоўваць гатовыя модулі і нарыхтоўкі. Пераможцы з Вілейкі Работы прадстаўнікоў нашай каманды ўвайшлі ў рэспубліканскі выставачны фонд "Залатая калекцыя" і паслужаць для афармлення экспазіцыі "Выцінанка" і прэзентацыі творчых дасягненняў навучэнцаў і педагогаў. Фота забяспечанаНаталляй РЫЖЭВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З бліскучай перамогай вярнулася каманда Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці...
|
|