Старая, старая казка…
25.05.2013
—
Новости Культуры
|
Гэтыя радкі Аляксандра Пушкіна добра вядомы кожнаму з нас. Спадзяюся. Нагадаем урывак з казкі на мове арыгінала: Три девицы под окном Пряли поздно вечерком. “Кабы я была царица, — Говорит одна девица, — То на весь крещеный мир Приготовила б я пир…” А што адбывалася надалей, даведаемся ўжо ў перакладзе на беларускую мову “Казкі пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь”. Аўтар беларускага тэксту — Мікола Хведаровіч: Тры сястрыцы пад акном Пралі позна вечарком. “Вось каб я была царыца, — Кажа першая сястрыца, — Дык адна на ўвесь бы свет Я наладзіла б банкет”. “А каб я была царыца, — Адказала ёй сястрыца, — Дык на ўвесь бы свет адна Я наткала б палатна”. “А каб я была царыца, — Кажа трэцяя сястрыца, — Нарадзіла б для цара Я асілка-змагара”. Толькі вымавіць паспела, Дзверы ціха заскрыпелі, Да сясцёр заходзіць цар — Той краіны ўладар. Ён за плотам слова ў слова Слухаў іхнюю размову, І малодшая таму Спадабалася яму. “Добры дзень табе, дзяўчына, Ты царыцай стаць павінна, І да восені — глядзі! — Мне асілка нарадзі. Вы ж, галубачкі-сястрыцы, Выбірайцеся з святліцы Ды спяшайцеся за мной І за вашаю сястрой. Будзе з вас адна ткачыха, А другая паварыха”. Пакідаючы свой дом, Едуць госці за царом. Цар не доўгі час збіраўся І ў той вечар павянчаўся. Ён гасцей усіх сабраў І вялікі баль пачаў. Потым госці і вяльможы Палажылі спаць на ложак Са слановай косці іх І пакінулі адных. Зліцца ў кухні паварыха, А за кроснамі ткачыха, Бо зайздросцяць бабы ёй — Царскай жонцы маладой. А царыца маладая Абяцанак свой здзяйсняе — Зацяжарыла яна… На гэтым цікавым становішчы мы і прыпынімся. На сёння пакуль і ўсё. А ў наступны раз, спадзяюся, зноўку нешта цікавае перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит «Сказка о царе Салтане» в переводе на белорусский
|
|