Фатограф Віталь Раковіч падараваў музею ўсе здымкі з выставы пра Вілейшчыну
31.05.2013
—
Новости Культуры
|
Адзін са здымкаў Віталя Раковіча У выставачнай зале імя Сілівановіча прайшла фотавыстава “Вілейшчына на фотаздымках Віталя Раковіча”. Старшыня народнага фотаклуба "Мінск", удзельнік шматлікіх выстаў прадставіў на ёй фатаграфіі краявідаў і архітэктурных помнікаў Вілейшчыны.Апроч выставачнай залы, частка фатаграфій дэманстравалася ў навучальных установах Вілейкі і Куранецкай школе. Там жа паказвалі і відэафільм брата Віталя – Аляксея Раковіча “Беларускія нацыянальныя стравы”. Па завяршэнні выставы ўсе 63 здымкі засталіся ў краязнаўчым музеі – Віталь Раковіч падараваў іх установе. – Гэта шыкоўны падарунак, – кажа старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава. – Здымкі можна выкарыстоўваць як ілюстрацыйны і наглядны матэрыял. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Віталя Раковіча з сайта tio.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выставачнай зале імя Сілівановіча прайшла фотавыстава “Вілейшчына на фотаздымках Віталя Раковіча”. Старшыня народнага фотаклуба "Мінск", удзельнік шматлікіх...
|
|