Цацкі дарослых
07.06.2013
—
Новости Культуры
|
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі — лялечнае нашэсце. Тут адкрываецца выстава «Лялечны баль Паўночнай Пальміры», у якой прымуць удзел 24 майстры з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Вялікага Ноўгарада, Северадзвінска, Пермі і Лондана. Яны прадставяць свае працы, а таксама рарытэтныя лялькі вядомых вытворцаў ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў. — Сярод гасцей балю наведвальнікі «сустрэнуць» чароўную даму каля вітражнага акна, смешных коцікаў на лаўцы, халодную прыгажуню Снягурку, прывабную, але хiтрую ведзьму, — распавялі ў музеі. — Лялькі зроблены з разнастайных па відах і фактурах матэрыялаў — фарфору, поліўрэтану, пластыку, керамікi, дрэва, эмалi. Аксесуары найтонкай працы можна разглядаць гадзінамі. Усё выканана бездакорна: ад маленькага гузіка на адзеннi, набойкі на туфліку да вячэрняга макіяжу і каралеўскай сукенкі, расшытай золатам. Лялькі ўжо наведалі нямала краін. Пабывалі нават у Кітаі і Амерыцы. У Мінску яны затрымаюцца роўна на месяц — да 7 ліпеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным гістарычным музеі — лялечнае нашэсце
|
|