А суддзі хто?
08.06.2013
—
Новости Культуры
|
Гэту байку Івана Крылова ў свой час вывучалі ў школе. Не ведаю, як цяпер. Нагадаем нашым чытачам некалькі радкоў на мове арыгінала: Осел увидел Соловья И говорит ему: «Послушай-ка, дружище, Ты, сказывают, петь великий мастерище. Хотел бы очень я Сам посудить, твое услышав пенье, Велико ль подлинно твое уменье…» А вось як гучыць гэты твор у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Кандрат Крапіва: Асёл убачыў Салаўя І да яго: “Паслухай, даражэнькі! Ты, кажуць, пець мастак — і не маленькі: Хацеў бы вельмі я Паслухаць сам твой спеў удалы — Ці сапраўды такі ён дасканалы”. Тут Салавей паказваць талент стаў: Зашчоўкаў, засвістаў. На тысячу ладоў спяваў, пераліваўся; То голас раптам прыцішаў І сумнаю жалейкай адгукаўся, То дробным шчэбетам па лесе рассыпаўся. Зачараваны ўсе наўкол былі Цудоўным спеваком Аўроры: Прыціхлі ветрыкі, прымоўклі птушак хоры, На пашы статкі прыляглі, Амаль не дышучы, пастух ім любаваўся І, слухаючы спеў, пастушцы ўсміхаўся. Спеў скончаны. Асёл сказаў тут: “Так, Пяеш нішто ты, Цябе я слухаў без нудоты, Шкада, аднак, — Ты з нашым пеўнем не знаёмы. Спявак ён слаўны, усім вядомы. Яшчэ б ты болей налаўчыўся, Каб у яго хоць крышку падвучыўся”. Які ж на гэта мог Салоўка даць адказ? Пачуўшы суд такі, з вачэй ён знік ураз. Ад суддзяў гэтакіх ратуй ты, Божа, нас. Вось і ўсё на сёння. У наступны раз, спадзяюся, зноўку нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит в переводе на белорусский басня Ивана Крылова
|
|