«Дзесьці ёсць горад...». 21.by

«Дзесьці ёсць горад...»

28.06.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зорку ў гонар Эдзіты П’ехі адкрыюць у фестывальным Віцебску

Чарговы памятны знак з’явіцца на Алеі зорак у горадзе на Дзвіне ў час ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». На гэты раз — у гонар народнай артысткі СССР Эдзіты П’ехі. Як паведаміў першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі, чакаецца, што славутая спявачка будзе ўдастоена спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення».

За сваю творчую дзейнасць Эдзіта П’еха запісала каля 20 дыскаў-гігантаў на фірме «Мелодыя», якія ўвайшлі ў залаты фонд савецкай і расійскай эстрады. Песні ў яе выкананні — «Наш сосед», «Так уж бывает», «Песня остается с человеком», «Хорошо», «Надежда», «Город детства», «Огромное небо» і іншыя — да гэтага часу застаюцца любімымі многімі.

Нагадаем, спецыяльная ўзнагарода «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» ўручаецца дзеячам культуры і мастацтва, творчым калектывам, арганізацыям, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, прапаганду дасягненняў і ўзораў сусветнай мастацкай культуры, заснаваных на гуманістычных ідэалах і каштоўнасцях.

Пачэсная ўзнагарода прысуджаецца з 2005 года, з 2009-га імёны яе ўладальнікаў увекавечваюцца на Алеі зорак. Да гэтага часу ўжо закладзены імянныя памятныя знакі ў гонар кампазітараў Андрэя Пятрова, Аляксандры Пахмутавай, Ігара Лучанка, спевакоў Алы Пугачовай, Сафіі Ратару, Валерыя Лявонцьева, Льва Лешчанкі, стваральніка легендарнага ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна.

ХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе 11—15 ліпеня. У форуме прымуць удзел прадстаўнікі 31 краіны свету, у тым ліку Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Даніі, Фінляндыі, Італіі, Ізраіля, Кубы, Венесуэлы.

Каля 60 мерапрыемстваў на 13 пляцоўках горада запланавана на фестывальныя дні. Гледачоў чакаюць сустрэчы з многімі вядомымі выканаўцамі. У афішах — імёны Анатоля Ярмоленкі з ансамблем «Сябры» і Надзеі Бабкінай з «Рускай песняй», Іны Афанасьевай, Аляксандра Малініна, Аляксандра Сярова, Ларысы Долінай, Крысціны Арбакайтэ, Алены Ваенгі, Дзі-мы Білана, Ціны Караль, зорак «Еўрабачання-2013» датчанкі Эмілі дэ Форэст, расіянкі Дзіны Гарыпавай, беларускі Алёны Ланской, украінкі Златы Агневіч...

Адна з асаблівасцей сёлетняга фестывалю — спроба паступова пераарыентаваць яго праграму на публіку маладога і сярэдняга пакаленняў. Як адзначыў Уладзімір Карачэўскі, за месяц, які прайшоў ад пачатку продажу білетаў, выручка ўжо склала 72,2 % ад запланаваных даходаў ад рэалізацыі, альбо Br 14 млрд. Дарэчы, самыя дарагія сёлета (Br 980 тыс.) квіткі на гала-канцэрт адкрыцця форуму. Самыя танныя (Br 30 тыс.) — на канцэрты дзіцячага музычнага конкурсу.

Дарэчы, на перамогу ў ім прэтэндуюць сёлета юныя артысты з 18 краін, у тым ліку дзве прадстаўніцы Беларусі, мінчанкі Аляксандра Лакціёнава і Паліна Бурло. Міжнароднае журы ўзначаліць народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч.

У Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2013» прыме ўдзел 21 выканаўца з 21 дзяржавы. Беларусь прадставіць саліст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Аляксандр Салаўёў.

Старшынстваваць у журы будзе народная артыстка Расіі Ларыса Доліна. З беларускага боку ў склад экспертнай брыгады ўвойдзе народны артыст краіны Анатоль Ярмоленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фестывальным Віцебску адкрыюць зорку ў гонар Эдзіты П’ехі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика