Да 400-годдзя іконы Божай Маці ў Будславе працуе выстава ў Мядзеле
04.07.2013
—
Новости Культуры
|
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка ўжо месяц працуе выстава “Жывая святыня, жывая малітва”. Знаходзіцца ў краязнаўчым кутку, таму не звярнуць увагу проста немагчыма. Яна прысвечана 400-годдзю іконы Божай Маці ў Будславе. Ікона шануецца ўсімі каталікамі Беларусі, славіцца цудамі вылечвання, але звяртаюцца да яе па дапамогу і праваслаўныя. Таму не дзіва, што выстава карыстаецца папулярнасцю ў наведнікаў бібліятэкі. На выставе можна таксама пазнаёміцца з малітвай да Маці Божай, гісторыяй стварэння касцёла (кляштаром бернардынцаў) і паштоўкамі. Работнікі бібліятэкі таксама падабралі матэрыялы з часопіса “Ave Maria”. Выстава не зачыніцца і пасля будслаўскага фэста. У вас яшчэ ёсць магчымасць пазнаёміцца з ёй. Галіна СІНІЦА. Фота dic.academic.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка ўжо месяц працуе выстава “Жывая святыня, жывая малітва”. |
|