У Вілейцы запрацуе выстава Максіма Мандрыка. 21.by

У Вілейцы запрацуе выстава Максіма Мандрыка

10.07.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


12 ліпеня краязнаўчы музей запрашае на выставу маладога мастака Максіма Мандрыка. Адбудзецца яна ў зале выстаў імя Нікадзіма Сілівановіча а 17 гадзіне.

Максім Мандрык – вучань студыі вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка.

Мастак нарадзіўся ў Вілейцы ў 1995 годзе. Вучыўся  ў школе № 6 з беларускім ухілам, пасля ў Вілейскай  гімназіі № 2. Пасля дзявятага класа паступіў у гімназію-каледж мастацтваў Маладзечна на аддзялення станковага жывапісу.

Захапляецца такімі жанрамі жывапісу, як футурызм, гіперрэалізм, арт-фэнтэзі, партрэт, пейзаж. Быў удзельнікам вілейскага раённага пленэру юных мастакоў імя Нікадзіма Сілівановіча, удзельнічаў у фестывалі пачаткоўцаў дызайнераў.

Галіна СІНІЦА.

Фота content.foto.mail.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 ліпеня краязнаўчы музей запрашае на выставу маладога мастака Максіма Мандрыка. Адбудзецца яна ў зале выстаў імя Нікадзіма Сілівановіча а 17 гадзіне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика