Смех дый годзе
11.07.2013
—
Новости Культуры
|
У Беларусі з’явіцца краіна жартаў. Свайго роду дзяржава ў дзяржаве са сваім пасольствам і візамі будзе заснавана 13—14 ліпеня ў час брэсцкага абласнога свята народнага гумару «Спораўскія жарты». — Каб стаць яе грамадзянінам, чалавеку трэба будзе расказаць анекдот, праспяваць песню або проста трапна пажартаваць, — расказвае Галіна Міхневіч, рэжысёр свята. Цэнтрам мерапрыемства па традыцыі стане вёска Спорава Бярозаўскага раёна. Сюды ў гэтыя выхадныя з’едуцца прадстаўнікі 18 калектываў гумару. Кожны з іх прэзентуе свой міні-спектакль, напоўнены песнямі, танцамі і, безумоўна, жартамі. — Гледачы змогуць убачыць «Еўрабачанне па-хмелеўску», даведацца, чаму бульба менавіта гэтак завецца, — працягвае Галіна Міхневіч. — Магчыма, завітаюць да нас і знакамітыя землякі Зоя і Валера. Удзельнічаць у свяце будзе каля 270 артыстаў. Акрамя таго, тут пройдзе майстар-клас па народных танцах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсцкай вобласці пройдзе свята гумару «Спораўскія жарты» |
|