Добрае дрэва. 21.by

Добрае дрэва

16.07.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродне адкрылася выстаўка, прысвечаная 1025-годдзю Хрышчэння Русі.

З гэтай нагоды Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі падрыхтаваў спецыяльную экспазіцыю пад назвай «Дрэва добрае». У яе аснове — словы Хрыста аб тым, што ўсякае добрае дрэва родзіць і плады добрыя, а кепскае дрэва родзіць плады кепскія. А добры плод — гэта святасць. Як паведаміла навуковы кіраўнік музея Ірына Ахотніцкая, пасля прыняцця хрысціянства Старажытная Русь успрыняла сістэму хрысціянскага веравызнання і культурных каштоўнасцей, інтэлектуальныя, эстэтычныя і духоўныя дасягненні візантыйскай цывілізацыі. Гэта спадчына налажылася на пласт славянскай культуры, што дало пачатак новаму культурнаму працэсу, на фарміраванне якога аказала ўплыў і старажытная Беларусь.

— Амаль адразу пасля Хрышчэння на старажытных землях з’явіліся першыя святыя: дабраверныя Барыс і Глеб, прападобная Еўфрасіння Полацкая, свяціцель Кірыла Тураўскі і іншыя, — падкрэсліла Ірына Ахотніцкая. — На выстаўцы прадстаўлены абразы святых Рускай праваслаўнай царквы, кнігі, у тым ліку старадрукі, с жыціямі, службамі і акафістамі святым угоднікам Божым, а таксама выданні, памятныя медалі, значкі, сувеніры, прысвечаныя юбілейным падзеям праваслаўнай царквы ў Расіі і Беларусі ў 2-й палове XX — пачатку XXI стагоддзя.

Выстава будзе працаваць да 19 лiпеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне адкрылася выстаўка да 1025-годдзя Хрышчэння Русі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика