24 жніўня ў Гальшанскім замку адбудзецца фестываль традыцыйнай культуры.
Мерапрыемства арганізоўваюць сумесна з Літвой. Пакуль арганізатары трымаюць у сакрэце, як усё адбудзецца.
Але фестываль захавае свае традыцыі: паўсюль будзе гучаць старажытная музыка, гледачы змогуць атрымаць майстар-клас па бальных танцах, а майстры-рамеснікі ўпрыгожаць свята сваімі працамі.