Кітаянка стварае скульптуру для Мядзела
16.07.2013
—
Новости Культуры
|
За работайШунін Чэн. У райцэнтры зараз праходзіць пленэр разьбяроў. Сюды прыехалі студэнты кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Іх кіраўнік – Аляксандр Фінскі. У пленэры ўдзельнічаюць восем студэнтаў. Сярод іх і кітаянка, якая вучыцца ў акадэміі, Шунін Чэн. Яна працуе над творам, у цэнтры якога – вобраз дзіця. – А хлопчык у вас будзе падобны на беларускага ці кітайскага? – пытаю. – Пастараюся зрабіць еўрапейскага выгляду, – усміхаецца Шунін. – А як узнікла ідэя такога твору: раней прыдумалі ці тут з’явілася? – Тут ідэя прыйшла. – Раней ці чулі пра Мядзел, Нарач? – Чула, што Нарач – самае вялікае возера ў Беларусі, але раней не была. А зараз пабачыла, што ў Мядзеле так спакойна. Студэнты ствараюць самыя разнастайныя скульптуры – на дзіцячую тэматыку, абстрактныя і вядома, па матывах нарачанскіх паданнях. Маладыя скульптары мяркуюць прабыць ў Мядзеле да канца ліпеня. А вынікам іх працы стануць сем драўляных скульптур, якія ўпрыгожаць горад. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райцэнтры зараз праходзіць пленэр разьбяроў. Сюды прыехалі студэнты кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Іх кіраўнік – Аляксандр...
|
|