Алгарытм з пазалочанымі ніткамі
19.07.2013
—
Новости Культуры
|
На прадпрыемстве «Слуцкія паясы» пачнуць выпускаць копіі слуцкіх паясоў. Для гэтага тут закупяць новае нямецкае абсталяванне. — У нас з’явiцца цэлая лінія па вытворчасці копій слуцкіх паясоў, — паведаміла дырэктар унітарнага прадпрыемства Ларыса Тарасава. — Над алгарытмам, які закладзены ў гэту ўнікальную вытворчасць, працавалі супрацоўнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Паясы будуць вырабляцца з выкарыстаннем пазалочаных нітак. Нагадаем, што Савет Міністраў Беларусі пастанавіў у другім квартале гэтага года даць РУП «Слуцкія паясы» бюджэтную пазыку ў памеры 3 млрд. рублёў для закупкі шырокага асартыменту матэрыялаў. Вытворчасць копій слуцкіх паясоў будзе наладжана ў рамках дзяржаўнай праграмы адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012—2015 гады. Абсталяванне і сыравіна для вытворчасці гэтых элементаў адзення, якiя будуць завозiць у краiну, вызваляюцца ад мытных пошлін. Акрамя таго, не абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі аналагаў, копій, мастацкіх стылізацый слуцкіх паясоў і сувенірнай прадукцыі з таварным знакам «Слуцкія паясы». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РУП «Слуцкія паясы» пачне выпускаць копіі слуцкіх паясоў |
|