За «Люстэрка» — у Галівуд. 21.by

За «Люстэрка» — у Галівуд

31.07.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выдатны фільм можна зняць і на камеру смартфона

У Мінску падвялі вынікі трэцяга фестывалю мабільнага кіно «Smartfilm». Пераможцамі аб’яўлены Андрэй Ляўковіч з фільмам «Люстэрка» (у катэгорыі PRO) і Юрый Капаткоў з работай «The Cinema» (у катэгорыі LIGHT).

У адпаведнасці з умовамі конкурсу першага з іх — галоўнага трыумфатара — чакае паездка ў Лос-Анджэлес з экскурсіяй на адну з дзеючых кінастудый Галівуда, другі — атрымае планшэт «Apple iPad».

Нагадаем, фестываль мабільнага кіно «Smartfilm» праводзіўся з 13 чэрвеня па 20 лiпеня кампаніяй «Velcom» пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і праходзіў у дзвюх намінацыях: PRO — для больш спрактыкаваных у прафесіянальных здымках удзельнікаў і LIGHT — для менш вопытных.

Крэатыўная канцэпцыя фестывалю гучыць так: «Вялікае кіно ў мабільным фармаце!». Арганізатары творчага спаборніцтва ўпэўнены, што вартае кіно можна ствараць і без шматмільённых бюджэтаў, іншы раз для гэтага дастаткова ўсяго толькі мець добрую ідэю і смартфон у руцэ.

Словам, у ходзе конкурсу паспрабаваць сябе ў якасці рэжысёра, зняць кароткаметражны фільм на камеру смартфона і прадставіць яго на суд аўтарытэтнага журы на чале з вядомым расійскім кінарэжысёрам Валерыяй Гай Германікай мог кожны жадаючы. Такіх смелых і крэатыўных аказалася нямала. Напрыклад, калі леташні конкурс сабраў 74 работы, то сёлета журы давялося выбіраць лепшыя з ліку ўжо 113 фільмаў, прычым 60 з іх былі заяўлены ў катэгорыі PRO. Гэтая акалічнасць асабліва радуе арганізатараў праекта, бо сведчыць не толькі пра павышэнне колькасці зацікаўленых аўтараў, але і пра якасны ўзровень прапануемых імі на разгляд журы кароткаметражак.

Дададзім, што паглядзець работы пераможцаў і ўдзельнікаў трэцяга фестывалю мабільнага кіно можна на яго афіцыйным сайце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску падвялі вынікі фестывалю мабільнага кіно «Smartfilm»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика