Наша заўтра куецца сёння
09.08.2013
—
Новости Культуры
|
ДЗЯСЯТКІ відаў яго прадукцыі за высокую якасць адзначаны дыпломамі на рэспубліканскіх конкурсах «ГУСТ» і «Лепшыя тавары РБ», а таксама залатымі і сярэбранымі медалямі на прэстыжных міжнародных выставах прадуктаў харчавання «Пецярфуд» (Санкт-Пецярбург) і «Залатая восень» (Масква). Ён — лаўрэат прэміі Урада Рэспублікі Беларусь.
Сярэднямесячная зарплата ў калектыве дасягнула 555 долараў ЗША. Да гэтага трэба абавязкова дадаць, што амаль паўтара дзясятка гадоў камбінат узначальвае Анатоль Дук. Калі паглядзець на гісторыю мясакамбіната апошніх гадоў, то можна заўважыць адметную заканамернасць: адна будоўля змяняла другую. Патлумачыць гэта можна тым, што вытворчая база і абсталяванне настолькі ўстарэлі, што рухацца наперад, а тым больш канкурыраваць на рынку не было ніякай магчымасці. Глыбачане ўзяліся за завяршэнне маштабнай рэканструкцыі камбіната, распачатай яшчэ пры Саюзе і надоўга спыненай пасля яго развалу. Ім у нейкай меры пашчасціла напачатку: выйгралі конкурс, які праводзіў Савет Міністраў па мадэрнізацыі вытворчасці, і атрымалі льготны крэдыт 5,5 мільярда рублёў. Былі зманціраваны і запушчаны сучасныя лініі па вытворчасці сыравяленых і сыравэнджаных каўбас, пельменяў, паўфабрыкатаў, абвалкі мяса. Пашыраны вытворчыя памяшканні экспедыцыі і аддзела сыравіны. Усё гэта дало магчымасць павялічыць выпуск гатовай прадукцыі ажно ў тры разы ў параўнанні з 1990 годам, пры якім быў дасягнуты пік перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі. На прадпрыемстве дзейнічае шматступеньчатая сістэма кантролю і падтрымкі якасці прадукцыі на ўсіх этапах вытворчасці: ад паступаючай сыравіны да гатовай прадукцыі. Якасць яе гарантуе сістэма менеджменту, якая адпавядае патрабаванням «ІСО 9001-2001».
Асноўная стратэгія калектыву — не толькі захаванне прадпрыемствам дасягнутых пазіцый на рынку збыту, але і заваяванне новых. А ва ўмовах, калі пастаянна растуць цэны на сыравіну, матэрыялы, паліўна-энергетычныя рэсурсы, рабіць усё намнога складаней. І як выйсце — далейшая мадэрнізацыя. Яна і разгорнута на прадпрыемстве ў небывалых памерах. Так, у мінулым годзе рэканструяваны цэх пярвічнай перапрацоўкі сыравіны, дзе была ўстаноўлена новая лінія па забою і апрацоўцы буйной рагатай жывёлы і свіней. У выніку прадукцыйнасць цэха вырасла ў 2—2,5 раза. Павысілася якасць перапрацоўкі сыравіны, што адразу адбілася на экспарце. Аўтаматызацыя вытворчых працэсаў дазволіла скараціць 10 чалавек. Зменшыліся расходы вады і электраэнергіі. Каштоўна яшчэ тое, што мадэрнізацыя была праведзена без спынення вытворчасці. Не былі страчаны ні кліенты, ні экспарт, ні яго аб’ёмы. Але гэта быў толькі першы крок у амбіцыёзным праекце апошніх гадоў. — Справа ў тым, што сітуацыя як на ўнутраным, так і знешнім рынках змянілася, — гаворыць Анатоль Дук. — Раней выгадна было рэалізоўваць мяса на косці, за што мы мелі нядрэнную выручку. Цяпер жа больш рэнтабельна прадаваць гатовую прадукцыю. Асабліва на расійскім рынку, дзе наш тавар добра ведаюць і дзе ён паспяхова канкурыруе. Мы ж маем магчымасць перапрацаваць у каўбасы, паўфабрыкаты толькі 40 працэнтаў сыравіны. Болей не дазваляюць нашы магутнасці.
Уладзімір САУЛІЧ, “БН” Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДЗЯСЯТКІ відаў яго прадукцыі за высокую якасць адзначаны дыпломамі на рэспубліканскіх конкурсах «ГУСТ» і «Лепшыя тавары РБ», а таксама залатымі і сярэбранымі... |
|