Азербайджанцаў здзівіла, што па Маладзечне можна спакойна гуляць пасля васьмі вечара
09.08.2013
—
Новости Культуры
|
З 26 ліпеня па 4 жніўня ў Маладзечне праходзіў міжнародны моладзевы абмен Youthinaction (“Моладзь у дзеянні”). Музычны каледж імя Агінскага сабраў каля 50 удзельнікаў 18-25 гадоў з Польшчы, Эстоніі, Люксембурга, Азербайджана, Малдовы і Беларусі. Як расказаў дырэктар музычнага каледжа імя Агінскага Рыгор Сарока, асноўным пытаннем перад удзельнікамі паўсталі праблемы экалогіі і кліматычныя змены. – Мы хацелі паказаць нашу краіну, бо многія замежнікі не ведаюць, дзе яна знаходзіцца, што сабой уяўляе, чуюць негатыўныя водгукі пра яе, – кажа спадар Рыгор. – На самой справе ўсё не так, і нашы госці гэта заўважылі. Падобнае мерапрыемства мы хочам правесці ў красавіку наступнага года, бліжэй да майскіх святаў, каб госці паглядзелі на святочную краіну і на асаблівасці святкавання. Запросім каля 40 чалавек. А пасля яшчэ ў ліпені, калі будзе вольны інтэрнат. Тады можна будзе запрасіць і больш гасцей. Прыехаць могуць не толькі з тых краін, з якіх былі ў нас сёлета, але і з іншых. Таксама арганізатары правялі аглядавую экскурсію. Пачалася яна з каледжа. Гасцям расказалі пра гісторыю яго заснавання. Дарэчы, іх вельмі здзівіла, што ў каледжы раней знаходзілася НКВД. Паказалі маладым і горад: касцёл святога Іосіфа, цэрквы, помнік Герою Савецкага Саюза Маркаву, Цэнтральную плошчу. Да шталага-342 не дайшлі, але яго гісторыю расказалі таксама. Азербайджанцаў здзівіла прагулка пасля васьмі вечара Госці гулялі па горадзе і нават зазірнулі на дыскатэку. Азербайджанцаў, напрыклад, вельмі здзівіла, што ў нас пасля васьмі гадзін вечара можна спакойна хадзіць па вуліцах. А ў іх гэта, па словах гасцей, забаронена. Яшчэ замежнікаў пазнаёмілі з нацыянальнай кухняй, нават паказалі, як гатуюць дранікі, халаднік ды мачанку. У цэнтры стала пачэснае месца займала бульба. Прапанавалі пачаставацца і алкагольнымі напоямі: гарэлкай, самагонкай і медавухай. У Беларусь хочацца вярнуцца За гэты час юнакі і дзяўчаты маглі папрактыкавацца ў англійскай мове ды вывучыць некаторыя фразы з іншых замежных моў. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзмітры Арцімёнак заўважыў: – Ад нас не хацелі з’язджаць, так спадабалася! Усе адзінагалосна казалі, што Беларусь – краіна, у якую хочацца вярнуцца. Галіна СІНІЦА. Фота забяспечана Галінай СІНІЦАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 26 ліпеня па 4 жніўня ў Маладзечне праходзіў міжнародны моладзевы абмен Youthinaction (“Моладзь у дзеянні”). |
|