Ад Баркулабаўскага летапісу да «Сугучча сэрцаў». 21.by

Ад Баркулабаўскага летапісу да «Сугучча сэрцаў»

31.08.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КОЖНЫ горад славен сваімі жыхарамі. Быхаў — не выключэнне. Лёс многіх гістарычных асоб звязаны з гэтымі мясцінамі. Але і сённяшнія быхаўчане імкнуцца не пасароміць памяць сваіх славутых папярэднікаў. Людзей гэтых у раёне добра ведаюць і паважаюць. Гэта і галоўны рэдактар раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», пісьменнік, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, лаўрэат прэмій «Залатое пяро» і «Залатая ліцера», Чалавек года Магілёўшчыны Мікалай Леўчанка. І повар Уладзімір Казлоў, пад кіраўніцтвам якога месяц таму назад у вёсцы Грудзічына зварылі самую вялікую юшку ў свеце і які зараз разам з сябрамі чакае пацвярджэння рэкорда з камітэта Кнігі рэкордаў Гіннэсса ў Лондане. А таксама гісторык, краязнаўца і археолаг, дырэктар Быхаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Сяргей ЖЫЖЫЯН, з якім карэспандэнты «БН» сустрэліся напярэдадні Дня беларускага пісьменства.

БЫХАЎЧАНІН Сяргей Жыжыян на пасадзе дырэктара музея толькі трэці год. Да гэтага часу 10 гадоў працаваў у Макранскай школе настаўнікам гісторыі. Сцвярджае, што цікавасць да гісторыі прывілі бацькі. Хаця бацька — вайсковец, а маці — матэматык, дома заўсёды было шмат гістарычнай літаратуры. А краязнаўствам захапіўся ўжо ў час вучобы ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова.

У вясковую школу пайшоў працаваць па асабістым жаданні. Аднойчы студэнту трэцяга курса прапанавалі на паўгода заняць вакансію настаўніка гісторыі — у выніку шэсць месяцаў расцягнуліся на дзесяць гадоў.

Аднымі школьнымі ўрокамі Сяргей Філіпавіч ніколі не абмяжоўваўся. Разам з вучнямі вывучаў родныя мясціны, вёў разнастайныя даследаванні, арганізаваў на Быхаўшчыне пошукавую групу «Быхаўская мяжа» — своеасаблівы філіял Магілёўскага пошукавага клуба «Віккру», разам з якім займаецца ўвекавечаннем памяці ахвяр войн, і ў першую чаргу — Вялікай Айчыннай.

— У час пошукавай работы даводзіцца знаходзіць рэчы з больш старажытнай гісторыяй. Напрыклад, у 2010 годзе разам з вучнямі ў вёсцы Ямнае, непадалёк ад Быхава, знайшлі, па ўсёй верагоднасці, валун-артэфакт. Вялікі — паўтара на чатыры метры. Артэфакт — таму што да яго яўна прыклаў руку чалавек: камень выдзеўбаны ў цэнтры. Дарэчы, для Быхава, у адрозненне ад Магілёва, наяўнасць такіх камянёў не характэрна, — расказвае Сяргей Жыжыян. — Часцей за ўсё народ надзяляў іх рытуальнымі якасцямі. Былі камяні-следавікі, на якіх быццам пакінуты адбітак далоні ці нагі. Гэты ж, магчыма, служыў для ахвярапрынашэння. Аднак покуль даследаванні не праводзіліся, сказаць дакладна немагчыма.

Затое юныя краязнаўцы разам са сваім настаўнікам сабралі некалькі легендаў пра гэты камень. Быццам калісьці на яго месцы стаяла царква. Аднойчы людзі з гэтага мястэчка пайшлі ў Быхаў, а калі вярнуліся, царквы ўжо не было — яна пайшла пад ваду, стварылася балота. А праз нейкі час на месцы балота вырас камень. Старажылы кажуць, што яшчэ да вайны непадалёк жыў чорны манах, які хадзіў сюды маліцца.

Такім чынам, на Быхаўшчыне з’явіўся яшчэ адзін турыстычны аб’ект.

Вынікам захаплення краязнаўствам стала кніга Сяргея Жыжыяна «101 займальны факт з гісторыі Быхаўшчыны», якая выйшла літаральна два тыдні таму. У ёй сабраны невялічкія, але вельмі захапляльныя і малавядомыя факты пра Быхаў і Быхаўскі раён, а таксама фотаздымкі, многія з якіх былі надрукаваны ўпершыню.

Напрыклад, у 1991 годзе ў Быхаў прылятаў першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Візіт яго быў звязаны са знішчэннем ракет сярэдняй і малой дальнасці, бо ў Быхаве ў той час змяшчаўся буйны авіцыйны гарнізон. І Жыжыян знайшоў у быхаўчан аматарскія фотаздымкі той падзеі: Гарбачоў стаіць на плошчы ў Быхаве. Чым не цікавая знаходка?

— Наогул, я ў аснову краязнаўства стаўлю пошук невялікіх цікавых фактаў. Бо з малога, як мы ведаем, і складаецца вялікае — само жыццё. Не толькі чалавека, але і горада, краіны… — працягвае ён. — Гартаючы старую літаратуру XIX стагоддзя, знайшоў інфармацыю пра тое, што ў Быхаве ў сярэдзіне гэтага стагоддзя афіцэры артылерыйскага палка, які кватараваў тут, разыгралі гісторыю з п’есы Гогаля «Рэвізор». Апрануліся ў цывільнае і выдалі сябе за «высокіх гасцей». Такім чынам пасмяяліся з мясцовай улады: добра паабедалі за яе кошт, выпілі і з’ехалі.

Яшчэ адзін цікавы факт: краязнаўцы адзначалі, што ў ХІХ стагоддзі на тэрыторыі Быхаўшчыны была крыніца з мінеральнай вадой. Зараз яе няма. Цікава, высахла гэтая крыніца ці проста згублена? Можа, калі-небудзь хтосьці на Быхаўшчыне задумае заняцца вытворчасцю мінеральнай вады і адшукае яе.

Знаходзіць цікавыя звесткі Сяргей Жыжыян у архівах, музейных фондах, успамінах сучаснікаў тых ці іншых падзей, у гістарычных кнігах. Здараецца, што ў шматтомных трактатах на 300 старонак некалькі радкоў і пра Быхаў знойдзецца. Але якіх радкоў!

Вось яшчэ адзін незвычайны факт: у вёсцы Лучыцы пасля вайны быў настаўнікам музыкі чалавек, у якога была скрыпка Страдзівары. Адзін з краязнаўцаў убачыў гэтую скрыпку і запрасіў з Мінска вялікую групу спецыялістаў праверыць яе на сапраўднасць. Аказалася, што гэта звычайная польская скрыпка ХІХ стагоддзя — у тыя часы польскія майстры няблага зараблялі на такіх падробках.

Але цікава, што гэтая гісторыя атрымала нечаканы працяг. Калі кніга Сяргея Філіпавіча рыхтавалася да друку, наборшчыца, жыхарка Магілёва, расказала, што сама калісьці была ўладальніцай такой жа «скрыпкі Страдзівары», яе ў сям’і шанавалі як рэліквію, і вельмі былі засмучаныя, калі высветлілася, што яна не сапраўдная.

Выклікае цікавасць і гісторыя стварэння ў Быхаве сінагогі. Многія разглядаюць Быхаўскі замак, сінагогу і разбураны ў савецкі час касцёл як асобныя аб’екты. На самой справе ўсе гэтыя будынкі датуюцца прыкладна адным часам  — пачаткам XVII стагоддзя, і ўваходзяць у комплекс абарончых збудаванняў горада.

На ўтрыманне войска, горада і замка Сапегу, тагачаснаму ўладальніку Быхава, былі патрэбны немалыя грошы. І часткова гэтыя грошы ён браў у прадстаўнікоў яўрэйскага быхаўскага кагалу, дарэчы, даволі магутнага і багатага.

А па няпісаных законах Рэчы Паспалітай сінагогу ў горадзе можна было будаваць толькі з дазволу гаспадара. Таму яўрэйская дыяспара паабяцала, што калі Сапега дазволіць пабудаваць у горадзе сінагогу, яны «спішуць» яго даўгі. Сапега дазвол даў, але паставіў умову: каб будынак ўвайшоў у комплекс абарончых збудаванняў горада. Так і атрымалася: таўшчыня сцен сінагогі дасягае паўтара метра, а падземныя хады ад яе вядуць да былога касцёлу і замка.

Гэты факт пацвярджаецца і раскопамі, якія адбыліся тут 30 гадоў таму. Археолагі знайшлі каля сінагогі аднаго з абаронцаў замка: ён быў з люлькай у зубах, у адной руцэ трымаў крэмніевы пісталет, у другой — клінок. У час баявых дзеянняў у яго трапіла ядро. Ён упаў, засыпаны пяском, і быў знойдзены толькі праз некалькі стагоддзяў.

— Дарэчы, гэты факт гаворыць пра тое, што калі гораду нешта пагражала, увесь Быхаў выступаў супраць ворага разам: і іудзеі, і католікі, і праваслаўныя аб’ядналіся, — дадае Сяргей Жыжыян.

Калі таленавітага чалавека насамрэч захапляе нейкая справа, ён міжволі пачынае зацікаўліваць ёю навакольных. Вось і вакол Жыжыяна паступова збіраецца каманда энтузіястаў-краязнаўцаў.

Ужо двойчы пры музеі праводзіліся быхаўскія краязнаўчыя чытанні, удзел у якіх бяруць краязнаўцы, настаўнікі гісторыі, людзі іншых прафесій, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю.

— Прыходзяць зусім розныя людзі, — расказвае Сягрей Філіпавіч. – Анатоль Даронін — зваршчык, але дасць фору многім гісторыкам. Калі ўпершыню далі аб’яву наконт чытанняў, нават не ведалі, што атрымаем такі рэзананс, што ў раёне так многа краязнаўцаў-аматараў. Прыходзяць і моладзь, падлеткі…

Некаторыя выбралі для сябе адну пэўную тэму, якую распрацоўваюць. Напрыклад, Віталь Уткін даследуе толькі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а Алесь Сакалоў, які жыве ў аграгарадку Баркалабава — гісторыю сваёй роднай вёскі. Але нікога і ніколі ў тэмах тут не абмяжоўваюць.

— Прымусіць чалавека займацца краязнаўствам немагчыма. Можна толькі захапіць, зацікавіць. Бо гэта не прафесія, не праца, гэта — спосаб жыцця і, калі жадаеце, яго сэнс, — кажа Сяргей Жыжыян. — Цікаўнасць, жаданне даведацца, дакапацца да ісціны і прымушае нас шукаць і знаходзіць.

Дарэчы, з пошукамі і знаходкамі звязана яшчэ адно захапленне Сяргея Жыжыяна — археалогія. Сёлета па гэтай спецыяльнасці ён паступіў у магістратуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Значыць, ёсць нагода чакаць ад яго новых цікавых фактаў пра гісторыю Быхаўшчыны, а можа, і не толькі яе…

Комментарий

Анатолий СИНКОВЕЦ, начальник главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Могилевского облисполкома:

— Для Могилевщины почетно проводить у себя юбилейный XX День белорусской письменности. Это событие дает прекрасную возможность показать богатство нашего культурного наследия. Благодаря фестивалю мы приобщаем граждан, в первую очередь молодежь, к  литературе, знакомим их с культурными ценностями, поэтами и писателями, которые внесли огромный вклад в культурную жизнь региона, страны в целом, представляем современных драматургов и литераторов.

Проведение Дня письменности в Быхове дало толчок развитию города. Для нас очень важен тот факт, что быховский замок Льва Сапеги внесен в программу реконструкции «Замки Беларуси». Мы надеемся, что до 2017 года он будет реконструирован.

Важнейшим событием для Могилевщины, да и всей страны станет открытие монументально-скульптурной композиции, посвященной Баркулабовской летописи — уникальному памятнику белорусской историко-монументальной литературы второй половины ХVI — начала XVII века. Скульптурная композиция, которую придумал минский художник Иван Артимович, представляет собой развернутую старинную книгу с древними письменами, а также художественным изображением еще одного символа духовности Беларуси — Барколабовской иконы Божией Матери. Можно будет подойти, прочитать некоторые выдержки из летописи и поклониться Барколабовской Божией Матери. Но самое главное, что у нас останется Баркулабовская летопись не только в виде скульптурной композиции, но и сама книга, переизданная специально к этому дню. Кстати, каждая библиотека и музей области пополнится ценным изданием.

Огромный вклад в подготовку ко Дню белорусской письменности внесли министерства, ведомства, предприятия как на областном, так и на республиканском уровнях. Мы очень благодарны, в первую очередь Республиканскому оргкомитету, который возглавил заместитель Премьер-министра Беларуси Анатолий Тозик. Да и сами быховчане активно участвовали в подготовке, в частности, провели три субботника, на которых заработали более миллиарда рублей. Все эти средства направлены на благоустройство и развитие города.

Юлія БАЛЬШАКОВА, «БН»

Фота Сяргея ЛАЗЮКА, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КОЖНЫ горад славен сваімі жыхарамі. Быхаў — не выключэнне. Лёс многіх гістарычных асоб звязаны з гэтымі мясцінамі. Але і сённяшнія быхаўчане імкнуцца не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика