Дызайнер Таццяна Уладыка: “Мае сукенкі мне вялікія!”
03.09.2013
—
Новости Культуры
|
27 жніўня ў выставачнай зале імя Сілівановіча прайшоў модны паказ адзення маладога дызайнера Таццяны Уладыка, пазаштатнага аўтара “РГ”. – Таццяна, скажыце, адкуль прыйшла ідэя арганізаваць модны паказ у Вілейцы? – Так атрымалася, што ў ліпені я трапіла на выставу мастака Максіма Мандрыка. На ёй прысутнічаў і мой выкладчык мастак Эдуард Мацюшонак, які і прапанаваў мне зрабіць уласную выставу. – Адкуль у калекцыі такая незвычайная назва: "Silk jazz melody"? – Я даўно захопленая 20-30 гадамі 20 стагоддзя. Гэта была эпоха раскошы, джаза і …геаметрычных форм у адзенні. Так што сваё натхненне я ўзяла менавіта з гэтай эпохі. Адсюль і назва. – У Вілейцы вашу калекцыю можна было толькі паглядзець? Набыць рэчы з яе нерэальна? – Не, гэта мая першая калекцыя, і каштоўная гэтым. Хай застанецца мне на памяць. – Ці былі прапановы набыць калекцыю? – Была, і не адна. Яшчэ ў Мінску, калі я ўдзельнічала ў MSK Fashion Week, крамы прапаноўвалі мне аддаць ім калекцыю на рэалізацыю. І тут, дома, таксама модніцы хацелі набыць некалькі маіх сукенак. – А ці ёсць магчымасць модніцам другіх гарадоў нашага рэгіёна ўбачыць гэты цуд? – Калі запросяць, чаму не? Я гатовая ехаць куды заўгодна. – Таццяна, а чаму вы самі не выходзілі на подыум у сваім адзенні? – Шчыра кажучы, я нават не думала пра гэта. У мяне былі цудоўныя дзяўчаты – мадэлі з вілейскага гуртка харэаграфіі. Працаваць з імі было адно задавальненне, за што ім і іх кіраўніку Ірыне Сідарэвіч − вялікі дзякуй! Ёсць яшчэ адна прычына: мае сукенкі мне проста вялікія па памеры. – А для каго больш цікава шыць: для жанчын, мужчын ці дзяцей? – Ну пакуль у маёй калекцыі толькі жаночыя ўборы, таму мне няма з чым параўноўваць. А адзіны шчаслівы ўладальнік мужчынскага адзення ад Таццяны Уладыка – гэта мой бацька. – Вам пасля паказу нагаварылі шмат кампіментаў, а што вы самі можаце сказаць пра сваю працу? – Яшчэ ўчора я сама слаба ўяўляла, што гэта за прафесія такая – мадэльер. Выпуск маёй першай калекцыі і яе паказы дапамаглі мне з галавой акунуцца ва ўсё гэта. Наогул, я вельмі люблю тое, што я раблю. Калі ты глядзіш на подыум і разумееш, што там ідуць ТВАЕ мадэлі, ты адчуваеш задавальненне, непараўнальнае ні з чым. Гэта як наркотык, і пасля першай калекцыі я зразумела, што ўжо не спынюся! Наталля ТУР. Фота забяспечана Таццянай УЛАДЫКАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 жніўня ў выставачнай зале імя Сілівановіча прайшоў модны паказ адзення маладога дызайнера Таццяны Уладыка, пазаштатнага аўтара “РГ”.
|
|