У Вілейцы ідуць Дні адчыненых дзвярэй. Самая насычаная праграма – у суботу. 21.by

У Вілейцы ідуць Дні адчыненых дзвярэй. Самая насычаная праграма – у суботу

04.09.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Да 8 верасня ў Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праходзяць Дні адчыненых дзвярэй. Ахвотныя могуць азнаёміцца з дзейнасцю цэнтра, наведаць выставы, прэзентацыі, майстар-класы, канцэрты, запісацца ў аб'яднанні па інтарэсах.

Самая насычаная праграма дзяцей і іх бацькоў чакае 7 верасня.

Будуць працаваць творчыя пляцоўкі, адбудуцца паказальныя выступленні навучэнцаў гурткоў  “Авіямадэліраванне” і “Ракетамадэліраванне”, спектакль дзіцячага тэатра лялек “Сюрпрыз”, дзіцячая дыскатэка.

На пляцоўцы перад цэнтрам будзе прадстаўлена відэаэкскурсія па ўстанове.

Па 8 верасня ў выставачнай зале імя Сілівановіча праходзіць выстава  “Вясёлка цудаў”.

– На ёй прадстаўлены творчыя працы навучэнцаў і педагогаў цэнтра: як традыцыйныя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці, так і сучасныя. А таксама мадэлі самалётаў, аўтатэхнікі, ракет, – паведаміла намеснік дырэктара цэнтра Наталля Рыжэвіч. – Таксама можна пабачыць узнагароды, граматы, пазнаёміцца з інфармацыяй пра лепшых навучэнцаў. 

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота school3.uomur.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 8 верасня ў Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праходзяць Дні адчыненых дзвярэй. Ахвотныя могуць азнаёміцца з дзейнасцю цэнтра,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика