Фестываль “Залессе збірае сяброў” пройдзе ў пяты раз. 21.by

Фестываль “Залессе збірае сяброў” пройдзе ў пяты раз

13.09.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фестываль-кірмаш ладзіцца 21 верасня ў аграгарадку Залессе.

Цяпер у маёнтку Агінскага ідуць рэстаўрацыйныя работы, таму галоўная сцэнічная пляцоўка будзе знаходзіцца каля былога прафілакторыя.

Свята пачнецца з канцэрта, у якім прымуць удзел калектыў смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя Агінскага народны струнны ансамбль “Кантракты”, народны ансамбль народнай музыкі “Ява”, народны камерны ансамбль “Субіто”, народная вакальная група “Кантабіле”, народны калектыў народнай песні і танца “Вечарынка” і іншыя. Будзе працаваць горад майстроў.

Кожны ахвотны зможа паўдзельнічаць у майстар-класах па народных рамёствах. Жыхары аграгарадка арганізоўваюць таксама працу падворкаў, дзе будуць гучаць песні і праходзіць розныя гульні.

Самыя малодшыя ўдзельнікі свята таксама не застануцца без увагі. На імправізаваных падворках будуць гульні і для дзяцей. Акрамя гэтага, можна будзе пакатацца на каруселях ці паскакаць на батутах.

Настасся РОЎДА.

Фота govorim.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль-кірмаш ладзіцца 21 верасня ў аграгарадку Залессе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика