Сучасная класіка. 21.by

Сучасная класіка

17.09.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Высокая адзнака — «Пiнскай шляхце»

Дзяржаўнай прэміяй у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры адзначаны стваральнікі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пінская шляхта» паводле знакамітага твора Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Гэтая пастаноўка рэжысёра Мікалая Пінігіна стала выдатнай з’явай у тэатральным жыцці краіны і ўяўляе сабой яркае ўвасабленне класікі сучаснымі сцэнічнымі сродкамі.

Узнагарода прысуджана народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву, выканаўцу галоўнай ролі станавога прыстава Кручкова, мастаку-пастаноўшчыку Вользе Мацкевіч і кампазітару Андрэю Зубрычу.

Фарс-вадэвіль па класічным творы беларускай драматургіі — гэта вельмі гарэзлівая, смешная і разам з тым надзвычай пазнавальная гісторыя на тэму жыцця мясцовай беларускай шляхты. У спектаклі шмат музыкі, танцаў, акцёрскай фантазіі і сцэнічнага майстэрства найвыдатнейшай трупы нашай краіны — гэта сапраўды незабыўнае феерычнае дзеянне.

Прэм’ера спектакля адбылася ў маі 2008 года. З гэтага часу ён з аншлагам ідзе на купалаўскай сцэне, пастаноўка прымала ўдзел у Міжнародным фестывалі тэатральнага мастацтва «Панарама» ў 2009 годзе, Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме «M@rt.кантакт» у Магілёве ў 2010 годзе.

Спектакль «Пінская шляхта» атрымаў высокую ацэнку і прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Дарэчы, у 2010 годзе з польскімі акцёрамі і Віктарам Манаевым у галоўнай ролі ён быў пастаўлены Мікалаем Пінігіным і ў Варшаве на сцэне тэатра «Рампа», дзе прайшоў з вялікім поспехам. Польскія гледачы былі ў захапленні ад таленту беларускага майстра сцэны Віктара Манаева, які выдатна выканаў сваю ролю, прычым на польскай мове. Між іншым, прысуджаная дзяржаўная прэмія ўжо трэцяя па ліку ў Віктара Сяргеевіча. У 1985-м за выкананне ролі Лёнькі Адуванчыка ў спектаклі «Радавыя» Аляксея Дударава ён быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР, а ў 1992-м стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за выкананне ролі Мікіты Зносака ў спектаклі «Тутэйшыя» Янкі Купалы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стваральнікі спектакля «Пінская шляхта» атрымалі дзяржпрэмію
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика