Akute едуць з новымі песнямі ў Літву, Латвію і Польшчу. 21.by

Akute едуць з новымі песнямі ў Літву, Латвію і Польшчу

01.10.2013 14:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гурт Akute ў кастрычніку дасць шэраг канцэртаў на заходнім ад Беларусі напрамку, а 16 лістапада — вялікі сольны выступ у Мінску.

Фото Кати Волковой


Балтыйскі міні-тур калектыву пачнецца 3 кастрычніка з канцэрта ў Вільні — гэта будзе першы сольны канцэрт Akute ў літоўскай сталіцы. Потым музыкі ўпершыню наведаюць Латвію: 4 кастрычніка яны выступяць у Рызе, а 5 кастрычніка — у Ліепаі. 19 кастрычніка адбудзецца першы выступ Akute ў Варшаве.

«Міні-тур дапаможа нам падрыхтавацца да вялікага канцэрта ў мінскім клубе Re:Public, які адбудзецца 16 лістапада. У межах гэтых выступаў плануем спрабаваць зусім новыя песні і тэхнічныя моманты, якія потым можна будзе пачуць і ў Мінску», — распавядае бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў.

Зараз Akute працуюць над трэцім студыйным альбомам. Папярэдні паўнафарматнік «Не існуе» выйшаў у красавіку 2012-га. Яго поспех дапамог калектыву атрымаць увясну адразу чатыры ўзнагароды «Гурт года» — па версіях Tuzin.fm, «Даём рады», Ultra-Music Awards і Rock Profi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт Akute ў кастрычніку дасць шэраг канцэртаў на заходнім ад Беларусі напрамку, а 16 лістапада - вялікі сольны выступ у Мінску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика