Калі адбыўся першы кінасеанс у Віцебску?. 21.by

Калі адбыўся першы кінасеанс у Віцебску?

03.10.2013 19:28 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На апошні сеанс 12 ліпеня гледачоў сабралася ўжо так шмат, што нават пры зніжэнні коштаў на квіткі (ложы - 4 і 5 руб., "крэслы" - ад 2 руб. 50 к., стул - 60 к., "амфітэатр" - 40, 30, 25 к., "галерэя" - 20 к.) [2] збор склаў больш за 400 рублёў [3].

Адзін з аўтараў, з захапленнем гаворачы пра паказы Каціна, прадказваў кіно вялікую будучыню:

"Сінематограф - апарат, які нібы адухаўляе карціну: прырода жыве, людзі і жывёлы рухаюцца і дзейнічаюць. Наогул у шэрагу найвялікшых вынаходстваў найноўшага часу адно з першых месцаў у вобласці думкі і мастацтва можна, без сумневу, адвесці сінематографу. Узнаўляючы прыроду і жыццё, колькі разам з тым прадстаўляе ён дзівоснага, чароўнага, казачнага! <...> Так, у сінематографа мае быць вялікая будучыня: ніводнае чалавечае адчуванне, ніводная былінка не выслізне ад яго - усё ў прыродзе адновіць ён, захавае і перадасць нашчадкам у тым самым выглядзе, і пры той жа самай абстаноўцы, пры якой у вядомы момант існаваў, жыў і дзейнічаў свет. І слёзы, і гора, і радасць, і шчасце - усё перадае і пераказвае нам сінематограф. Не пойдзе ад яго і той, хто любіць, і той, хто ненавідзіць людзей. Ён бічуе зло і ўзвялічвае дабро, без слоў самыя затоеныя адчуванні выяўляе перад гледачамі. Але асабліва даводзіцца парадавацца за нашых дзяцей: сінематограф, здаецца, назаўжды цяпер можа застрахаваць іх ад тупога бессэнсоўнага зазубрывання - раней, чым прыступіць да падручніка, яно, дзіця, можа амаль усё ўзважыць і ахапіць сваім розумам, і вочы яго будуць працаваць рука аб руку з думкай, тым больш, што, як усякае новае вынаходніцтва, сінематограф будзе з кожным годам усё больш і больш ўдасканальвацца і, несумненна, суправаджацца больш шырокім і ўсебаковым ужываннем" [4].

Аднак вельмі хутка выявілася, што сінематограф здольны сеяць не толькі добрае і вечнае - касу давалі зусім не пазнавальныя фільмы. А якімі былі запыты публікі, такімі былі і карціны, што дэманстраваліся пракатчыкамі.

Валерый Шышанаў, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

[1] На синематографе // Сибирская жизнь. - 1898. - № 117. - 6 июня. - С. 2.
[2] Последний сеанс г. Катина с синематографом Люмьера в пользу местного школьного о-ва // Сибирская жизнь. - 1898. - № 122. - 12 июня. - С. 3.
[3] На синематографе в театре Королева // Сибирская жизнь. - 1898. - № 122. - 12 июня. - С. 3.
[4] Е.Н. Синематограф // Сибирская жизнь. - 1898. - № 121. - 11 июня. - С. 3.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы кінасеанс у Віцебску адбыўся 5 лютага 1898 г. па новым стылі і не ў яхт-клубе, будынак якога не захаваўся, а ў духоўнай семінарыі, у будынку якой цяпер месціцца...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика