Вілейскі мастак прысвяціў выставу Язэпу Драздовічу. 21.by

Вілейскі мастак прысвяціў выставу Язэпу Драздовічу

09.10.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Адзін з партрэтаў Драздовіча аўтарства Эдуарда Мацюшонка

У выставачнай зале гарадскога цэнтра культуры Глыбокага 3 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы жывапісу мастака з Вілейкі Эдуарда Мацюшонка “Адна зямля. Язэпу Драздовічу прысвячаецца”.

Яна прымеркавана да 125-й гадавіны з дня нараджэння гэтага мастака, скульптара, пісьменніка, археолага і педагога.

На выставе прадстаўлены рэканструкцыі архітэктурных збудаванняў Глыбоччыны, якія адносяцца да часу жыцця Драздовіча. На многіх карцінах можна пабачыць мясціны, звязаныя з яго жыццём і творчасцю. Таксама ёсць два партрэты, у тым ліку і новая праца Эдуарда Мацюшонка – “Космас Драздовіча”. Адзін з партрэтаў Драздовіча вілейскі мастак падараваў мясцоваму музею.

Дарэчы, Эдуард Мацюшонак – зямляк Драздовіча. Ён таксама нарадзіўся на Глыбоччыне.

У  бліжэйшы час у “Рэгіянальнай газеце” больш падрабязна раскажам пра карціну “Космас Драздовіча” і працу над ёй.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота забяспечана Эдуардам МАЦЮШОНКАМ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выставачнай зале гарадскога цэнтра культуры Глыбокага 3 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы жывапісу мастака з Вілейкі Эдуарда Мацюшонка “Адна зямля. Язэпу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика