Грамафон, хіты і лён
12.10.2013
—
Новости Культуры
|
Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў адзначыў: фестываль «Залаты шлягер» стаў візітнай карткай Магілёва У час музычнага фэсту абласны цэнтр быццам бы зноў вярнуўся ў мінулае стагоддзе. Са сцэн канцэртных пляцовак «Шлягера» гучаць старыя добрыя мелодыі ў выкананні артыстаў 17 краін свету. У музеі этнаграфіі Магілёва адкрылася незвычайная экспазіцыя, дзе можна ўбачыць грамафон, патэфон, даваенныя радыёпрыёмнікі. А рамеснікі з Беларусі, Украіны, Літвы, Расіі кожнаму жадаючаму гатовыя не толькі прэзентаваць сувенір, але і правесці майстар-клас. — Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» стаў сапраўднай візітнай карткай Магілёва, — падкрэсліў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. — Гэта знакавая падзея не толькі для рэгіёна, а і для ўсёй рэспублікі. А старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік адзначыў, што галоўная асаблівасць свята — цёплая, амаль дамашняя атмасфера. «Форум пастаянна пашырае геаграфію і творчую палітру, знаёміць з новымі імёнамі і напрамкамі ў музыцы і мастацтве. На XIII фестывалі сабраны цудоўны эстрадны кактэйль з розных стыляў і кірункаў», — заўважыў ён. Сапраўдным падарункам для гледачоў стаў міні-бенефіс кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ігара Лучанка, які напярэдадні адзначыў сваё 75-годдзе. «Алесю» ў выкананні самога аўтара, «Мой родны кут» і «Польку», што праспявалі група «Чысты голас» і Пётр Ялфімаў, гледачы прымалі на біс. Уладальнік Гран-пры першага конкурсу маладых выканаўцаў «Залатога шлягера» Тэймураз Боджгуа ўпэўнены: увага да зорак мінулых гадоў проста геніяльная задумка. І наогул, Беларусь прыцягвае тым, што тут захаваліся шчырасць і самабытнасць — якасці, якіх сёння вельмі не хапае многім дзяржавам былога Саюза. А артыстаў з Расіі радавалі льняныя прасціны, беларускія дзеруны і незвычайныя вырабы народных майстроў. Сваімі ўражаннямі дзяліліся і самі рамеснікі. — Мы на такім свяце ўпершыню, — прызналася кіраўнік аб’яднання майстроў з Вільнюса Рамутэ Краўялене. — І вельмі рады запрашэнню. Справа не толькі ў тым, што нашы бурштын, кераміка, ткацтва маюць попыт. Нам пашчасціла пабачыць творчыя дасягненні беларускіх калег. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў адзначыў: фестываль «Залаты шлягер» стаў візітнай карткай Магілёва...
|
|