Кіно з Вілейкі адчыніць конкурсную праграму “Лістападзіка”
15.10.2013
—
Новости Культуры
|
Трэці поўнаметражны фільм рэжысёра Алены Туравай “Кіндэрвілейскі прывід” па матывах навелы Оскара Уайльда адкрые конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік”, які пройдзе 2-5 лістапада ў рамках 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. “Кіндэрвілейскі прывід” (вытворчасць кінастудыі “Беларусьфільм”) − фільм, які спалучае ў сабе розныя жанры: гатычную камедыю, фэнтэзі, сямейнае кіно і нават меладраму. Карціна разлічаная на сямейны прагляд, і для беларускага гледача яе паказ стане прэм’ерным.У фільме задзейнічаныя вядомыя беларускія акцёры: Вячаслаў Паўлюць, Раман Падаляка, Алеся Самахавец, Валянцін Глушко і іншыя. Музыку для “Кіндервілейскага прывіду” напісаў знакаміты беларускі кампазітар Уладзімір Кандрусевіч, які некалькі гадоў таму ўжо працаваў над музыкай да мультфільма па творы Оскара Уайльда “Кентэрвільскі прывід”. Сюжэт карціны такі: сям’і энергічнага прадзюсара Косціка дастаецца ў спадчыну старадаўні асабняк у Вілейскім раёне, з якім звязаная нейкая змрочная радавая таямніца. Косцік вырашае стварыць на яго тэрыторыі гарадок атракцыёнаў − “Кіндэрвіль”. Сямейства пераязджае ў дом і неўзабаве сутыкаецца ў ім з ... сапраўдным прывідам. − Гэта добрая гісторыя пра барацьбу новага пакалення з памылкамі мінулага, аб непахіснасці сямейных каштоўнасцяў і адказнасці за лёсы блізкіх нам людзей, − распавядае рэжысёр Алена Турава. − У фільме шмат гумару, музыкі, каскадзёрскіх трукаў, камп’ютарнай анімацыі і яркіх спецэфектаў. Паводле listapad.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Кіндэрвілейскі прывід” (вытворчасць кінастудыі “Беларусьфільм”) − фільм, які спалучае ў сабе розныя жанры: гатычную камедыю, фэнтэзі, сямейнае кіно і нават... |
|