"Забаронены" Сяргей Міхалок быў заўважаны ў Мінску. 21.by

"Забаронены" Сяргей Міхалок быў заўважаны ў Мінску

20.10.2013 10:20 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідэр культавага гурту "Ляпіс Трубяцкой" Сяргей Міхалок быў заўважаны ў Менску.



Пасьля таго як у кастрычніку 2011 году Міхалком зацікавілася пракуратура, у Беларусі музыкі бываюць толькі транзітам падчас гастрольных пераездаў. На радзіме калектыў упэўнена ўзначальвае "чорны спіс" творцаў, чужых афіцыйнай ідэалогіі - канцэрты "ляпісаў" тут забароненыя, іх песьні выключаныя з ратацыі на тэлебачанні і радыёстанцыях.

Сяргея Міхалка на мінскім чыгуначным вакзале "вылічылі" навучэнцы падпольнага Коласаўскага ліцэю. Ліцэістка Ксенія кажа, што проста не паверыла ўласным вачам - "забаронены" Міхалок у атачэнні сяброў крочыў па пероне, з ветлівай усмешкай рэагуючы на здзіўленыя позіркі:

"Ён быў, як я разумею, з усёй сваёй камандай, яны ішлі з вялікім багажом - з усімі музычнымі інструмэнтамі, шмат усялякіх валізак і г.д. Мабыць, кудысьці пераяжджалі, бо вельмі хутка загрузіліся і з'ехалі. Фактычна перад вагонам мы яго і "злавілі".

Карэспандэнт: "Як Міхалок адрэагаваў на ўласную пазнавальнасць?"

"Абсалютна нармальна, без усялякіх пярэчанняў. У два заходы нават пасьпелі з ім сфатаграфавацца - з адной кампаніяй, потым з іншай. То бок і аўтограф узялі, і разам сфатаграфаваліся".



Жонка Міхалка, актрыса Купалаўскага тэатру Святлана Зелянкоўская кажа, што Сяргей расказаў ёй пра сустрэчу зь ліцэістам. Але з пэўных прычынаў яна ня можа сказаць, ці спыняецца ён у Мінску падчас беларускіх транзітаў:

"На жаль, я не магу вам адказаць на гэтае пытанне, выбачайце. Гэта вельмі асабістыя рэчы, асабліва пасля ўсяго, што было. Але Сяргей мне сапраўды казаў, што на вакзале падыходзілі падлеткі, фатаграфаваліся, папрасілі аўтограф. Яму, канечне, было прыемна".

Якраз у гэтыя дні два гады таму Сяргей Міхалок позвай быў выкліканы ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску - ведамства мелася правесці лінгвістычную экспертызу ягоных выказванняў на адрас беларускага кіраўніцтва. На адмысловым брыфінгу прадстаўнік Генпракуратуры па наглядзе за выканаьнем законнасці прававых актаў Павел Радыёнаў заявіў, што "так званыя смелыя і бяскрыўдныя выказванні саліста "Ляпіса Трубяцкога", відавочна, знаходзяцца па-за рамкамі ня толькі нормаў этыкі і маралі, але і права". Пры гэтым ён не даў адказу на пытанне, ці можа Міхалок прыехаць у Беларусь, не баючыся быць затрыманым.

У шэрагу інтэрв'ю Сяргей Міхалок востра скрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку. Ён падкрэслівае, што ніколі не займаўся палітыкай, але сітуацыя ў Беларусі прымушае яго быць у апазіцыі да дзейнай улады.

Згодна з беларускім заканадаўствам, за паклёп на кіраўніка краіны можна пазбавіцца волі на 5 гадоў, а за абразу прэзыдэнта - трапіць за краты на 3 гады. Таму выклік Сяргея Міхалка ў пракуратуру атрымаў шырокі міжнародны рэзананс, а сам музыка, каб не рызыкаваць уласнай свабодай, доўгі час абмінаў Беларусь. Летась раённая пракуратура завяршыла праверку заяваў лідэра гурту "Ляпіс Трубяцкой" - складу злачынства ў словах музыкі знойдзена не было. Але, на перакананне калегаў Міхалка, крымінальную справу не завялі толькі дзеля таго, каб не атрымаць з'едлівых кпінаў з боку міжнароднай супольнасці.

Зрэшты, нават пасля таго, як кампетэнтныя органы адмовіліся ад пераследу Міхалка, у статусе "ляпісаў" у Беларусі нічога не змянілася. Канцэртная дзейнасць гурту па-ранейшаму забароненая, а каб парадаваць адданых фанатаў, музыкі ладзяць выступы ў памежных з Беларуссю гарадах Расіі, Украіны, краінаў Балтыі. Бліжэйшы канцэрт з праграмай "Грай", складзены цалкам з беларускамоўных песень, прызначаны на 30 лістапада ў Вільні. Чакаецца ажыятаж: нятанныя квіткі ўжо цяпер поўнасцю раскупілі, як і білеты на цягнікі на гэты дзень.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргея Міхалка на мінскім чыгуначным вакзале "вылічылі" навучэнцы падпольнага Коласаўскага ліцэю. Ліцэістка Ксенія кажа, што проста не паверыла ўласным вачам -...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика