«I плывець твой радок, і звініць тваё слова»
12.11.2013
—
Новости Культуры
|
На Уздзеншчыне чыталі вершы Яўгеніі Янішчыц Вядомай беларускай паэтэсе 20 лістапада споўнілася б 65 гадоў. А 25 лістапада будзе 25 гадоў, як яна пайшла з жыцця. Гэтымі днямі прыхільнікі яе пранікнёнай лірыкі ўспамінаюць славутага майстра слова, ладзяцца вечарыны, дзе гучаць яе вершы. Ва Уздзе ў раённай бібліятэцы імя Паўлюка Труса адбылася літаратурная імпрэза, прысвечаная творчасці Яўгеніі Янішчыц. «Незгасальнае святло таленту» — сустрэча атрымала такую назву зусім невыпадкова. Паэзіі паэтэсы ўласцівы роздум пра жыццё, бацькоўскі край, гераічнае мінулае і сучаснасць, вельмі лірычна і шчымліва яна раскрывала тэмы сяброўства, кахання, мацярынства. Удзельнікі імпрэзы паглядзелі дакументальны фільм і нібы сустрэліся са славутым майстрам слова. Была наладжана выстава кніг, гучалі ўспаміны пра яе і, зразумела, вершы, якія ўдзельнікі сустрэчы чыталі з асаблівым пачуццём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Уздзе прайшла імпрэза, прысвечаная Яўгеніі Янішчыц
|
|