Прываражылі беларускія бярозы
22.11.2013
—
Новости Культуры
|
КУП СГП «Каханавічы» — гаспадарка ў рэспубліцы вядомая. І ў першую чаргу тым, што тут, на Кургане Дружбы, штогод збіраюцца на свята прадстаўнікі трох дзяржаў: Беларусі, Расіі і Латвіі. Менавіта з апошнімі краінамі і мяжуюць землі гэтага сельгаспрадпрыемства. І, напэўна, сімвалічна тое, што вось ужо 13 год узначальвае яго неардынарны чалавек, выхадзец з Дагестана Альберт МАХМУДАЎ.
— Я па нацыянальнасці лезгін, — расказвае ён пра сябе. — Вучыцца ў 1975-м прыехаў у Беларусь, у Віцебскі ветэрынарны інстытут. Пасля яго заканчэння па накіраванню трапіў у буйны пладова-агароднінны саўгас «Дабрынь» Гомельскай вобласці. Аднак пасля чарнобыльскай катастрофы спачатку апынуўся ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, а праз некалькі год перавёўся на Верхнядзвіншчыну ў якасці дырэктара саўгаса. Гаспадарка гэта была даволі складаная. Па-першае, нізкі бал глебы — усяго 20,1. А па-другое, да яе спакваля далучылі яшчэ тры. У канчатковым выніку атрымалася 8885 гектараў сельгасугоддзяў, з якіх 4801 гектар пашы. Тым не менш, як сціпла зазначае Альберт Махмудаў, гаспадарка трывала заняла месца ў «залатой сярэдзіне». Але гэта яшчэ як паглядзець. Зусім нядаўна на свяце работнікаў сельскай гаспадаркі калектыў узнагароджаны дыпломамі пераможцы ў раённым спаборніцтве па вытворчасці мяса і рапсу (другое месца). Сельгаспрадпрыемства дае 12 працэнтаў валавой вытворчасці зерня ад раённага і 10 працэнтаў — малака. Больш за ўсіх у раёне прададзена рапсу — 1356 тон і атрымана пяць мільярдаў рублёў.
І зусім не можа зразумець каханавіцкі дырэктар наступнага: насенне рапсу ён прадае на Віцебскі маслаэкстракцыйны завод па 3500 рублёў за кілаграм, а назад атрымлівае шрот, адходы ад яго па тры тысячы. Ледзь не па той самай цане, па якой прадавалі, хаця з насення выціснута самае каштоўнае — масла. Тым не менш у КУП СГП «Каханавічы» і сёлета пасеялі 450 гектараў азімага рапсу. А з яравым яго клін складзе на наступны год амаль 1000 гектараў. Галоўны клопат дырэктара — пра ўраджай будучы. Гаспадарка пасеяла ў аптымальныя тэрміны 1500 гектараў азімых зерневых. Мы пабывалі на некаторых палетках. Кіламетрамі сцелецца раўнюткі цёмна- зялёны дыван. Але месцамі, нібы люстэркі, пабліскваюць «сподкі» вады. — Выдаткі меліярацыі, — уздыхае Махмудаў. — Сёння меліяратары займаюцца ўсім, і малавата сваёй канкрэтнай работай!
— Раней даводзілася ўсё рабіць на вуліцы: у дождж, снег, мароз, — прыгадвае яна, — а цяпер, дзякуючы Альберту Загірбекавічу, — у цяпле, спакойна. І час на запраўку скараціўся, зніклі чэргі. Плюс гарадок жывёлагадоўчы Другая прафесія, якую асвоіў Альберт Махмудаў, — будаўнічая. Займаецца ён гэтым на працягу ўсяго дырэктарства. Асабліва калі ўзводзілі аграгарадок, і цяпер, на рэканструкцыі старых і будоўлі новых жывёлагадоўчых памяшканняў. Скажаце, што гэтым сёння займаюцца паўсюдна. Прынята адпаведная праграма. Што ж, мог бы і Махмудаў абнавіць пару фермаў. Ён жа замахнуўся на будаўніцтва цэлага жывёлагадоўчага аграгарадка.
Для гэтага ўзводзім комплекс на тысячу кароў і заканчваем рэканструкцыю даільна- малочнага блоку ў Каханавічах на 500 галоў. Такім чынам, увесь дойны статак гаспадаркі будзе пераведзены на тэхналогіі па максімальным атрыманні малака. Сёння мы доім ад каровы ў суткі 12 кілаграмаў, што складае 105 працэнтаў да мінулагодняга. У цэлым жа прадуктыўнасць за 10 месяцаў — 4134 кілаграмы. Акрамя таго, будуем памяшканні для цялят. Першы арачнік на 400 галоў ужо заселены. Зроблены за паўгода і ўсяго за 1 мільярд 700 мільёнаў рублёў. Аб’ект ладзіўся гаспадарчым спосабам: былі задзейнічаны брыгады з Брэсцкай вобласці, і нават з Украіны. А яшчэ выкарысталі мясцовыя матэрыялы. Тая ж цэгла для вывядзення паўтараметровай сценкі над фундаментам была ўзята са старых памяшканняў пасля разборкі... Утрымліваюцца ў арачніку цяляты ад 3 да 6 месяцаў. Механічныя раздача корму, уборка памяшкання. Ніякага паху азоту. Сярэднесутачныя прывагі — да 800 грамаў. Глядзяць гэты немаленькі статак усяго два аператары: Ганна Прошка і Алена Валадзёнак. Апошнюю на час адпачынку цяпер падмяняе Таццяна Цыро. Гасцінец ад «Гасцінца» Аднак будуе Махмудаў не толькі фермы. У вёсцы Стралкі, наўзбоч міжнароднай шашы, наведвальнікаў запрашае кафэ-гасцініца гаспадаркі, якое так і называецца «Гасцінец», прывабнае знешне і вельмі ўтульнае ўнутры. На першым паверсе знаходзіцц А вось наведвальнікамі кафэ, дзе можна выпіць кавы і перакусіць, з’яўляюцца не толькі прыезджыя, але і жыхары немаленькай — за 100 двароў — вёскі Стралкі. Ім па заказу прывозяць сюды амаль без нацэнак прадукцыю прадпрыемстваў раёна: хлеб, булкі, каўбасы, сыры. А яшчэ, па словах загадчыцы кафэ Людмілы Гушчык, вяскоўцы адзначаюць тут розныя святы. У час нашага прыезду ў кафэ якраз за столікам сядзелі пенсіянеркі Ніна Качан і Глафіра Лукашова. — Я думаю адзначыць тут сваё 65-годдзе, — падзялілася сакрэтам апошняя. — Чвэрць веку адпрацавала на тутэйшай ферме даяркай, і граматы, і падарункі атрымлівала. Будзе што ўспомніць. І дзякуй нашаму дырэктару Альберту Загірбекавічу, які не забывае пра нас. І з агародам дапаможа, і машыну дасць да ўрача з'ездзіць, і дровы прывязе. Пабольш бы такіх кіраўнікоў! Аб тым, што Махмудаў дбае пра народ не на словах, а на справе, яшчэ адзін яскравы прыклад. Сёлета адчыніла дзверы гасцініца-інтэрнат на 40 чалавек у цэнтры гаспадаркі. У ёй ёсць гарачая і халодная вада, душ, два пакоі для адпачынку. У кожным нумары — тэлевізар. Сродкі на яе затрачаны параўнальна невялікія, бо скарыстаны пустуючы будынак камбіната бытавога абслугоўвання. — Паўстае законнае пытанне: «Хто ў гэтай гасцініцы будзе жыць?» — Запоўнена поўнасцю, — канстатуе Альберт Махмудаў. — У асноўным будаўнікамі падрадных брыгад, якія ўзводзяць фермы. Раней іх размяшчалі па хатах, што давала нямала клопатаў. Рабочыя з «Нафтана» — нашы шэфы — таксама цяпер тут спыняюцца. І, нарэшце, свае механізатары пасля работы сюды прыходзяць прыняць душ. Наступным важным сацыяльным аб’ектам каханавіцкага дырэктара з’яўляецца клуб. Так здарылася, што пры пабудове аграгарадка пра гэтую культурную ўстанову «забыліся»... Перад самым аграгарадком «Каханавічы» — непаўторны па сваёй прыгажосці бярозавы гай. Стромкія беластволыя бярозкі ўзімку і летам спагадліва сустракаюць жыхароў. Нярэдка спыняецца тут Альберт Махмудаў — скідае з плячэй дзённы цяжар, святлее душой. Амаль чатыры дзесяцігоддзі ён у Беларусі. Гэта ўжо не толькі яго Радзіма, але і жонкі Нумітан Ібрагімаўны, і дзяцей Руслана і Анджэлы, якія нарадзіліся тут, і ўнукаў Арцёма і Вікторыі. Сёлета Альберт Махмудаў наведваўся ў Дагестан, дзе ў яго пяць братоў і адна сястра. Прапаноўвалі застацца. Дзе там, і слухаць не захацеў. Карані яго цяпер на добразычлівай беларускай зямлі! Уладзімір САУЛІЧ, “БН” Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КУП СГП «Каханавічы» — гаспадарка ў рэспубліцы вядомая. І ў першую чаргу тым, што тут, на Кургане Дружбы, штогод збіраюцца на свята прадстаўнікі трох дзяржаў:...
|
|