Пераможцаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.fm назавуць 12 снежня. 21.by

Пераможцаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.fm назавуць 12 снежня

26.11.2013 16:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


12 снежня на цырымоніі ў арт-цэнтры “Юла” назавуць імя новых уладальнікаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.fm, а таксама “Дэбют году”.




Ужо адзінаццаты год запар беларускі партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі музычнага году. Летась прэмію атрымаў гурт Akute, які быў па-за канкурэнцыяй. А вось сёлета ў шорт-лісце прэміі адразу пяць прэтэндэнтаў.

“Нас цешыць той факт, што беларуская незалежная сцэна дасягнула такога ўзроўню. Шмат камандаў запомніліся сёлета сваімі канцэртамі, праектамі, песнямі і кліпамі. Радуе яшчэ больш тое, што такі ж багаты выбар сярод дэбютантаў”, — кажа кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін.

У намінацыі “Дэбют году” на перамогу прэтэндуюць рэпер Sp Kava, фольк-эмбіент праект Dzivia, поп-рок-гурт Hurma, псіхадэлічны Tonqixod, рамантычны дуэт Navi.

Атрымаць званне “Героі году” маюць шанец :B:N:, N.R.M., Re1ikt, “Ляпіс Трубяцкой” і BosaeSonca.

Пераможцы па гэтых двух намінацыях будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць шэраг намінантаў — Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt і :B:N:.

Весці канцэрт будзе музыкант і шоўмен Алег Хаменка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 снежня на цырымоніі ў арт-цэнтры “Юла” назавуць імя новых уладальнікаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика