У Вілейцы прыгадаюць пра Уладзіслава Стрэмінскага
02.12.2013
—
Новости Культуры
|
Уладзіслаў Стрэмінскі. Беспрацоўныя. Пройдзе вечарына памяці, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння мастака Уладзіслава Стрэмінскага.Адбудзецца яна ў выставачнай зале імя Сілівановіча краязнаўчага музея 14 снежня, паведаміла старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава. Уладзіслаў Стрэмінскі – знакаміты беларуска-польскі мастак-авангардыст. Частка яго творчага жыцця звязана з Вілейкай, дзе ён выкладаў у гімназіі, быў галоўным мастаком-афарміцелем горада. Удзельнікам вечарыны раскажуць пра жыццё і творчасць мастака, пакажуць відэафільм. Яны змогуць паўдзельнічаць у перфомансе. Пачатак запланаваны на 15 гадзін. Алесь ВЫСОЦКІ. Выява з сайта nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пройдзе вечарына памяці, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння мастака Уладзіслава Стрэмінскага.
|
|