У Рыгора Барадуліна з'явіўся свой сайт. 21.by

У Рыгора Барадуліна з'явіўся свой сайт

13.12.2013 19:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На старонцы Baradulin.by можна знайсці вершы, фота і відэа з удзелам паэта.

Адметна, што раней у інтэрнэце ўжо быў "сайт Рыгора Барадуліна", але паэт пра яго… проста не ведаў! У якасці пацверджання "сапраўднасці" сайта baradulin.by на ім змешчана відэасведчанне, дзе сам дзядзька Рыгор запрашае ўсіх наведаць сваю старонку ў сеціве.

У планах стваральнікаў сайта - змяшчэнне на ім як мага больш вершаў паэта. Як старых, гэтак і самых свежых, за 2013 год. Апроч гэтага, на сайце прадстаўленыя раздзелы: Біяграфія, Фота, Відэа, Кнігі, Прэса.

Раздзел "Фота" мае даволі рэдкія здымкі Барадуліна: ад студэнцкіх часоў да сённяшняга дня. А ў "Відэа" ёсць цікавыя архіўныя кадры: напрыклад, дзвюхгадзінная вечарына 70-годдзя Васіля Быкава, якую вядзе ў 1994 годзе Рыгор Барадулін.

Сайт запланаваны як інтэрактыўны: кожны чытач можа даслаць спасылку на цікавосткі, датычныя Барадуліна ці ўласна самі матэрыялы пра паэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На старонцы Baradulin.by можна знайсці вершы, фота і відэа з удзелам паэта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика