I свечкі не гараць…
28.12.2013
—
Новости Культуры
|
Верш «Белай ноччу» Ганна Ахматава напісала шостага лютага 1911 года ў Царскім Сяле ў час сваркі са сваім першым мужам Мікалаем Гумілёвым. Твор прасякнуты горыччу страты, хоць самой паэтцы споўнілася толькі 20 гадоў. Прапануем прачытаць верш на мове арыгінала: Ах, дверь не запирала я, Не зажигала свеч, Не знаешь, как, усталая, Я не решалась лечь. Смотреть, как гаснут полосы В закатном мраке хвой, Пьянея звуком голоса, Похожего на твой. И знать, что все потеряно, Что жизнь — проклятый ад! О, я была уверена, Что ты придешь назад. А вось як ён гучыць у перакладзе на беларускую мову, які зрабіла Таццяна Папова: Ах, дзверы не замкнёныя, І свечкі не гараць, Не знаеш, як, стамлёная, Не клалася я спаць. Глядзець на промняў золата У цемрадзі лясной, Хмялеючы ад голасу, Што нагадаў мне твой. Спазнаць жыццё пякельнае І згубы забыццё! Ах, як была я пэўная, Што вернешся ты ўсё ж. А цяпер, як заўжды, звернемся да звычайнай прозы. Вось некалькі слоў перакладаў: Поэтесса — пяснярка Предусмотрительно — прадбачліва Всадник — вершнік Шишка на лбу — гузак Безупречный — бездакорны На гэтым сёння ставім кропку. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучат в переводе на белорусский стихи Анны Ахматовой |
|