Мінкульт гатовы прызнаць каштоўнасцю толькі арыгінал палотнішча бел-чырвона-белага сцяга. 21.by

Мінкульт гатовы прызнаць каштоўнасцю толькі арыгінал палотнішча бел-чырвона-белага сцяга

30.12.2013 19:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывісты звярнуліся ў Мінкульт з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такі статус мае, напрыклад, герб "Пагоня". Па кансультацыю чыноўнікі Мінкульту звярнуліся ў Нацыянальную акадэмію навук.



У выніковым адказе за подпісам намесніка міністра Аляксандра Яцко адзначаецца, што "гістарычныя звесткі аб характары і ўплыве на гістарычнае і сацыяльна-палітычнае развіццё" Беларусі сцяга Рэспублікі Беларусь, які існаваў у 1991-1995 гады, носяць супярэчлівы характар, і на сённяшні дзень адсутнічаюць важкія падставы для магчымасці надання гісторыка-культурнай каштоўнасці прапанаванаму аб'екту".

Разам з тым чыноўнік пагаджаецца, што статус гісторыка-культурнай каштоўнасці можа атрымаць канкрэтнае палотнішча Дзяржаўнага сцяга, якое выкарыстоўвалася ў 1991-1995 гадах. Гэтая прапанова будзе разглядацца на паседжанні Навукова-метадычнай рады Мінкульту ў студзені 2014 года.

Нагадаем, што сцяг быў зменены на рэферэндуме ў траўні 1995 года. Замена бел-чырвона-белага сцяга на Адміністрацыі прэзідэнта адбылася да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў рэферэндума. Увесь свет абышлі кадры, на якіх тагачасны кіраўнік Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Іван Ціцянкоў раздзірае палотнішча дзяржаўнага сцяга на сувеніры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты атрымалі адказ ад Мінкульту на прапанову надаць бел-чырвона-беламу сцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика