У Мядзеле спявалі сем'ямі: перамаглі Ляшковічы
04.01.2014
—
Новости Культуры
|
У гарадскім Доме культуры 30 снежня ўпершыню прайшоў конкурс сем'яў, якія спяваюць. Называўся ён “Ваш выхад”. Удзельнічалі ў конкурсе шэсць сямейных каманд з розных куткоў Мядзельшчыны. Выходзілі на сцэну з дзецьмі, хтосьці браў у каманду і далейшых сваякоў – напрыклад, братавую. Кожная сямейная каманда выконвала дзве песні, адна з іх – на навагоднюю тэматыку. Журы ўлічвала вакальныя дадзеныя, творчы падыход, арыгінальную падачу матэрыялу, уменне наладзіць кантакт з гледачамі. – Уразіла тое, як адказна і сур'ёзна сем'і рыхтаваліся да конкурсу. Таму і мерапрыемства атрымалася, – кажа дырэктар Мядзельскага ГДК Ганна Казакевіч. Перамагла ў конкурсе сям'я Ляшковічаў з вёскі Будслаў. А самай згуртаванай назвалі сям'ю Саўчыкаў з Мядзела. Кожную каманду ўзнагародзілі падарункам. Пераможцы ж атрымалі электрасушылку. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота vk.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадскім Доме культуры 30 снежня ўпершыню прайшоў конкурс сем'яў, якія спяваюць. Называўся ён “Ваш выхад”.
|
|