У Смаргоні запрацавала выстава па нумізматыцы і баністыцы
04.01.2014
—
Новости Культуры
|
Гэта фондавая калекцыя ніколі не экспанавалася. Яе можна пабачыць у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі да 2 сакавіка. На выставе можна прасачыць усю гісторыю беларускіх грошай пачынаючы ад 1991 года і заканчваючы сённяшнім днём. Прадстаўленая нумізматыка ад часоў Рымскай імперыі і баністыка ад канца 19 стагоддзя. – Мы маем і вельмі каштоўныя манеты, кошт якіх на сённяшнім рынку дасягае 500-600 долараў, – адзначае дырэктарка музея Любоў Белуш. – Сярод прадстаўленых таксама ёсць манеты Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, савецкія, постсавецкіх краін, а таксама сучасныя. Мы не можам змясціць усе, а таму імкнуліся, каб у экспазіцыю ўвайшлі самыя цікавыя. Па жаданні наведнікаў, на выставе можна паглядзець відэаролікі, якія распавядаюць пра тое, як чаканілі манеты і выраблялі грошы. Кошт наведвання для дзяцей – 5 тысяч. Для дарослых – 8 тысяч. Настасся РОЎДА. Фота museumsmorgon.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта фондавая калекцыя ніколі не экспанавалася. Яе можна пабачыць у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі да 2 сакавіка.
|
|