Высокае званне
09.01.2014
—
Новости Культуры
|
Каля 300 культурных мерапрыемстваў пройдзе сёлета ў Гродне. Нагадаем, што горад стаў пятым з тых, што прызнаюцца ўзорамі культуры. Да яго высокае званне насілі Магілёў, Нясвіж, Гомель і Полацк. Кожны месяц у абласным цэнтры будзе праходзіць ад 15 да 20 мерапрыемстваў, адно з якіх будзе вылучацца сваёй маштабнасцю і значнасцю. У красавіку, напрыклад, такім стане фестываль цыганскага раманса, у жніўні — фестываль вулічнай культуры, у лістападзе — святочны баль у Новым замку. Статус «Культурная сталіца Беларусі» Гродна атрымаў у сярэдзіне мiнулага года, ён дазволіў прыцягнуць больш за чатыры мільярды рублёў на арганізацыю культурных мерапрыемстваў у 2014 годзе. З аднаго боку, яны раскажуць аб творчым патэнцыяле гродзенцаў, з другога — дапамогуць ім самім дакрануцца да найбольш яркіх твораў беларускай культуры. Акрамя таго, сёлета ў Гродне пройдзе X, юбілейны фестываль, нацыянальных культур, слава аб якім расце з кожным годам. Яркая падзея чакаецца і ў першым месяцы новага года. 18 студзеня ў абласным драматычным тэатры аб пачатку акцыі «Культурная сталіца Беларусі» аб’явіць канцэрт «Гро-дзенцы — гродзенцам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 300 культурных мерапрыемстваў пройдзе сёлета ў Гродне |
|