З хрэсным ходам і малітвай
10.01.2014
—
Новости Культуры
|
У Бабруйску асвяцілі новы храм. Свае дзверы тут адчынiла царква ў гонар абраза Божай Маці «Знахаркі». У дзень адкрыцця біскуп Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў чын асвячэння храма і прачытаў малітву. Вернікі таксама прайшлі вакол царквы з хрэсным ходам. Новы храм «прапісаўся» на скрыжаванні вуліц Мінскай, Гагарына і Лынькова. У яго падмурак у снежні 2011-га быў закладзены спецыяльна дастаўлены з турэцкага горада Эфеса камень са сцен базiлікі ў гонар Божай Маці, а таксама часціца мошчаў святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона. Гэтыя святыні павінны стаць засцерагальнікамі як для самога драўлянага храма, так і для вернікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабруйску — царква ў гонар абраза Божай Маці «Знахаркі»
|
|