Да іх дакранаўся Хрыстос. 21.by

Да іх дакранаўся Хрыстос

16.01.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заўтра ў Мінск даставяць Дары валхвоў

Рэліквія з манастыра святога Паўла, што знаходзiцца на Святой гары Афон у Грэцыі, да гэтага пабывала ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. З Расіі ў Беларусь яна трапіць на самалёце. Суправаджаць яе будуць 19 чалавек — манаская дэлегацыя з Грэцыі, а таксама прадстаўнікі дабрачыннага Фонду Свяціцеля Васіля Вялікага.

— Дары ўяўляюць сабой тры прадметы, кожны з якіх складаецца са старажытнага залатога ўпрыгажэння і прымацаванага да яго сярэбранага дрота, — распавядае Мікалай Сухановіч, протаіерэй Усіхсвяцкага прыхода. — На дрот нанізаны жэмчуг і шарыкі з сумесі ладану і смірны. Размяшчаецца рэліквія ў невялікім каўчэгу.

— Для веруючых цэннасць Дароў валхвоў у тым, што да iх дакранаўся сам Хрыстос, — кажа святар Мікалай Шульмін, намеснік прэс-сакратара Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. — Евангелле паведамляе, што гэта падарунак, зроблены Хрысту валхвамі: золата — як цару, ладан — як Богу, а смірна — як чалавеку.

У Мінску святыня прабудзе з 17-га па 24 студзеня. Размесцяць яе ў Доме міласэрнасці, якi знаходзіцца на вуліцы Ф. Скарыны, 11.

У першы дзень пакланіцца Дарам валхвоў можна будзе з 18.30 да 22.00. З 18-га па 23 студзеня доступ да іх будзе адкрыты з 8.00 да 22.00.

— Праз тыдзень, 24 студзеня, яны адправяцца ў Кіеў, — гаворыць святар Мікалай Шульмін.

Месца, дзе размесцяць рэліквію, а таксама прылеглая да яе тэрыторыя будуць кругласутачна ахоўвацца. Плануецца, што пакланіцца святыні прыбудуць тысячы вернікаў.

— Спецыяльна для іх ля Нацыянальнай бібліятэкі будзе выдзелена дзве паркоўкі. Дабрацца адтуль да Дома міласэрнасці людзі змогуць праз праход паміж дамамі, — паведамляе Кацярына Журымская, спецыяліст па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага РУУС. — Скароціцца і інтэрвал руху аўтобусаў, што ідуць ад станцыі метро «Маскоўская» да Дома міласэрнасці.

Акрамя таго, ля Дома міласэрнасці размесцяць чатыры гандлёвыя кропкі з гарачымі напоямі і ежай, а пры ўваходзе на тэрыторыю, дзе ён знаходзіцца, паставяць палатку, у якой вернікі змогуць сагрэцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра ў Мінск даставяць Дары валхвоў з Святой гары Афон
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика