У Віцебску моладзь зладзіла жартаўлівае вяселле - ажаніла Цярэшку. 21.by

У Віцебску моладзь зладзіла жартаўлівае вяселле - ажаніла Цярэшку

20.01.2014 13:18 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калядная абрадавая гульня "Жаніцьба Цярэшкі" прайшла ў памяшканні "Залатога кола Віцебска "Дзвіна".



"Жаніцьба Цярэшкі" - жывы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, звязаны з калядным цыклам. Магчыма, у глыбокім мінулым абрад быў пашыраны па ўсёй Беларусі, а зараз захаваўся толькі на поўначы краіны.



Першапачатковай мэтай гульні было бліжэй пазнаёміць нежанатую моладзь, каб яны прымерылі на сябе ролю жанатых людзей. Сутнасць абраду - згуляць жартаўлівае вяселле з імітацыяй вясельных абрадаў, багаццем народных песень, танцаў і жартаў.





У Віцебску ўжо чацвёрты раз "Жаніцьбу Цярэшкі" зладзіла мясцовае студэнцка-этнаграфічнае таварыства "Поўнач". Сёлета, праўда, не дабраліся з Лепеля пастаянныя музыкі гэтай забавы - дудар Васіль Шкіндзер і скрыпачка Вольга Зарэцкая. Таму скокі і гульні адбываліся часткова пад фанаграму, а часткова пад не менш старажытны за дуду інструмент - ліру.


Дарэчы, у гэтым годзе ў Задзвінне ладзіць "Жаніцьбу Цярэшкі" прыйшло некалькі пар з дзецьмі. Значыць, мінулыя тры гульні прайшлі з плёнам.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старадаўні беларускі абрад "Жаніцьба Цярэшкі" захаваўся толькі на поўначы краіны - на Віцебшчыне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика