У мядзельскім музеі можна пазнаёміцца з японскай культурай (фота). 21.by

У мядзельскім музеі можна пазнаёміцца з японскай культурай (фота)

29.01.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Уладзіслаў Асака расказвае пра кімано

На тры зімовыя тыдні музей народнай славы ператварыўся ў маленькі кавалачак Японіі: тут прадстаўлена больш за 80 экспанатаў з Краіны ўзыходзячага сонца.

Прывезлі іх у межах пазнавальна-адукацыйнага праекта “Планета Японія”, арганізаванага цэнтрам культуры і спорту “Добрасуседства” з Токіа.

– Асноўная мэта праекта – паказаць Японію такой, якая яна на самой справе, і праз знаёмства з японскай культурай успомніць сваю, убачыць тое, што нас аб'ядноўвае, – кажа прадстаўнік цэнтра Уладзіслаў Асака. – Таксама хочам паказаць малавядомыя старонкі гісторыі: звязаныя з консулам Іосіфам Гашкевічам, праваслаўем у Японіі.


На адкрыцці выставы Уладзіслаў сыпаў рознымі фактамі пра загадкавую краіну і яе жыхароў, традыцыі і сучаснасць. Пра Японію ён гатовы расказваць гадзінамі: як-ніяк, пажыў там. Таму і маглі наведвальнікі даведацца безліч фактаў: у прыватнасці, як звязаны самураі і левабаковы рух, чаму японцы вывучаюць рускую літаратуру і спяваюць рускія песні?

– У гэтых песнях ёсць сэнс, ёсць лёгкі сум, ёсць над чым задумацца, – тлумачыць.

І як доказ, потым сярод мноства відэафільмаў і ролікаў пра Японію знайшоў такі, на якім японцы старанна спяваюць “Смуглянку”.

Задаваў таксама пытанні. На нейкія дзеці і дарослыя адказвалі адразу, а на якія адказаць не ўдалося, хоць Уладзіслаў і варыянты адказаў прапаноўваў. Скажам, што хаваюць японкі пад вясельным галаўным уборам? Аказалася, “рожкі”. Справа ў тым, што ў японцаў існуе павер'е , што ў кожнай прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва ёсць “рожкі рэўнасці”. Іх на вяселлі старанна хаваюць, каб нявеста не пераўтварылася потым у раўнівую жонку.

Прыгадваў і пра Іосіфа Гашкевіча, які быў першым расійскім консулам у Японіі, а ў канцы жыцця жыў у маёнтку Малі на Астравеччыне.


І вядома, з экспанатамі выставы пазнаёміў. Тут і фігуры самураяў, персанажы японскіх казак – лясун Тэнгу, вадзянік Каппа, залаты Дракон, а таксама персанаж тэатра “Кабукі” Белы Леў, лялькі дзевятнаццатага стагоддзя, копіі гравюр Такійскага Нацыянальнага музея, тэатр ценяў, вееры, фатаграфіі, зброя і многае іншае.

А дзяцей зачаравала “Індыга-шоу”. Вялізныя экспанаты, карціны, малюнкі пакрытыя спецыяльнай фарбай, якая прымае і аддае святло. Некалькі хвілін яны назапашваюць святло ад спецыяльнай лямпы і пачынаюць свяціцца ў цемры. Дзеці і карціну святлом дапамагалі маляваць.


– Упершыню ў Еўропе з японскімі фарбамі, якія самі свецяцца, разабраўся творчы саюз “Індыга” з Віцебска, – дадае Уладзіслаў.

Для вас які самы цікавы экспанат на выставе?-- пытаю ў яго.

– Гэта лялька з першага праваслаўнага храма ў Хакодатэ і альбом японскіх партызан, якія ваявалі на баку рускіх супраць немцаў.


А ў наведвальнікаў якія з экспанатаў выклікаюць найбольшую цікавасць? 

– У дзяцей – персанажы казак, сцэнка з самураямі. Цікава ім, калі навучаем арыгамі, расказваем пра тое, як вучацца ў японскіх школах. А дарослым рознае цікава: камусьці нэцкэ, некаму – гравюры, хтосьці хоча пераапрануцца ў кімано, сфатаграфавацца на фоне японскіх пейзажаў.

Што ж, увасобіць сябе ў вобразе японкі і больш даведацца пра Краіну ўзыходзячага сонца мядзяльчане могуць да 9 лютага.

Алесь ВЫСОЦКІ. 

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тры зімовыя тыдні музей народнай славы ператварыўся ў маленькі кавалачак Японіі: тут прадстаўлена больш за 80 экспанатаў з Краіны ўзыходзячага сонца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика