"Арт Сядзібу" высяляюць. Ужо пяты раз. 21.by

"Арт Сядзібу" высяляюць. Ужо пяты раз

14.02.2014 11:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Культурніцкую пляцоўку "Арт Сядзіба" высяляюць з памяшканьня на Інструментальным завулку, 6. З наступнага тыдня пачынаецца кампанія абароны.

"Уласнік памяшкання, дзе пяты месяц знаходзіцца "Арт Сядзіба", - Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў - вырашыў разарваць дамову арэнды, бо нанятае памяшканне спатрэбілася яму для ўзнаўлення ўласнай швейнай вытворчасці", - гаворыцца ў паведамленні на сайце "Арт Сядзібы".



У будынку, дзе наймае плошчу "Арт Сядзіба", месціцца яшчэ тэатральная студыя, "і іх ніхто не чапае".

Памяшканне на Інструментальным завулку, 6 трэба вызваліць да 21 лютага, Дня роднай мовы.

"Ліст ад Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў мы атрымалі яшчэ 22 студзеня. Адразу вырашылі не паведамляць пра гэта ў СМІ. Сабраліся ўсёй нашай вялікай камандай, удзельнікамі школы арт-менеджараў, і пачалі думаць, што далей рабіць. Вырашылі адназначна, што так проста гэта не пакінем, бо надакучыла пераязджаць, шукаць памяшканні ды хвалявацца, што нехта з табою ў любы час разарве дамову арэнды", - кажа Павел Белавус, адзін з кіраўнікоў "Арт Сядзібы".

"Таму апошнія два тыдні мы старанна рыхтавалі кампанію салідарнасці і падтрымкі "Арт Сядзібы", адмысловы сайт, і ў панядзелак зьбіраемся прэзентаваць кампанію, якая будзе накіраваная на мабілізацыю моладзі, творчай інтэлігенцыі ды неабыякавых беларусаў, каб сумеснымі сіламі стварыць "народную Арт Сядзібу" ў самым сэрцы Мінска. Падрабязнасці прытрымаем да панядзелка".

За некалькі месяцаў у памяшканні "Арт Сядзібы" адбылося больш за 80 разнастайных імпрэзаў, сярод якіх і прэзентацыя праекту Радыё Свабода "Беларускі нацыянальны нэкропаль".

"Арт сядзіба" мяняе памяшканне ўжо пяты раз за апошнія некалькі гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Культурніцкую пляцоўку "Арт Сядзіба" высяляюць з памяшканьня на Інструментальным завулку, 6. З наступнага тыдня пачынаецца кампанія абароны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика