Памолімся ўсім беларускім светам. 21.by

Памолімся ўсім беларускім светам

04.03.2014 13:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Рыгор Барадулін

Глухому не раскажаш, як пяе салоўка, сляпому не пакажаш, як узыходзіць над салаўіным спевам сонца. А духоўна глухому, духоўна сляпому ды яшчэ й бязмоўнаму не давядзеш, што Рыгор Барадулін — гэткі самы цуд, як салаўіны спеў і ўзыход сонца...

Але ёсць, дзякуй Богу, людзі не сляпыя і не глухія.

Ёсць беларусы не бязмоўныя, якія развітваюцца гэтымі днямі з паэтам незвычайнай моцы і красы, з чарадзеем беларускага слова — і разумеюць, з кім яны развітваюцца. Як разумелі гэта беларусы, развітваючыся з Багдановічам, Купалам, Коласам...

Першыя — Купала, Колас, Багдановіч — назаўсёды застануцца імі па праву першых. Ды ўжо сёння відавочна: Барадулін сярод іх — роўны сярод роўных.

Роўных яму няма сярод сучаснікаў. Ён адзіны, хто здолеў, як і першыя, увабраць у сябе ці не ўсю беларускую спрадвечнасць. Увесь народны дух.

Народ, як і паэт, якому ён прыналежыць, роўны сярод роўных толькі на сваёй зямлі з усім сваім. Са сваёй гісторыяй і будучыняй, са сваёй мовай, на якой чуе нас Бог — і ці прымае, ці не прымае нашы малітвы.

Памолімся ўсім беларускім светам за супакой душы вялікага нацыянальнга паэта, аднаго з найгодных сыноў беларускай зямлі і беларускіх нябёсаў...




Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
…за супакой душы вялікага нацыянальнга паэта Рыгора Барадуліна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика