У Вілейцы “Дзве зоркі” праспяваюць шансон
04.03.2014
—
Новости Культуры
|
![]() У Палацы культуры 5 сакавіка адбудзецца музычнае шоу “Дзве зоркі” – “Шансон ля мора”. Гэта другі сезон праекта “Дзве зоркі”: першы прайшоў у 2010 годзе. У гэтым сезоне, як сведчыць назва, удзельнікі будуць выконваць шансон. У праекце возьмуць удзел дзесяць дуэтаў. Адзін прадстаўнік дуэта – прафесіянал, а другі – удзельнік мастацкай самадзейнасці ці чалавек, які проста любіць спяваць. – Кожны дуэт павінен не толькі выканаць песню, але і падрыхтаваць інсцэніроўку, якая адпавядае канцэпцыі “Адзін дзень на беразе мора”, – расказала намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо. Удзельнікаў праекта чакаюць прызы. А старшынёй журы будзе выканаўца шансона Сяргей Славянскі. Ён не толькі разам з іншымі ўдзельнікамі журы вызначыць лепшы дуэт, але таксама выканае свае песні. Пачатак музычнага шоу ў 18 гадзін. Апроч выступлення дуэтаў, будуць конкурсы з гледачамі, латарэя. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота з сайта kinoreal.net Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палацы культуры 5 сакавіка адбудзецца музычнае шоу “Дзве зоркі” – “Шансон ля мора”. Гэта другі сезон праекта “Дзве зоркі”: першы прайшоў у 2010 годзе. |
|